https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цырымонія закладкі першага каменя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку адбудзецца 19 чэрвеня каля вёскі Быкачына Смалявіцкага раёна


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Удзел у цырымоніі прымуць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый Рэспублікі Беларусь і патэнцыяльныя інвестары.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк уяўляе сабой адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу і інвестыцыйнай прывабнасці. Канцэпцыя парку прадугледжвае стварэнне зручнай інфраструктуры для развіцця бізнесу, істотнае падатковае паслабленне для ўдзельнікаў праекта на даволі працяглы перыяд, а таксама забеспячэнне комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў парку і аказанне ім дзяржаўных паслуг па прынцыпе "адна станцыя" (у сусветнай практыцы - one-stop service).

Парк будзе будавацца на тэрыторыі Смалявіцкага раёна на працягу 30 гадоў. Агульная сума інвестыцый складае $5,6 млрд. Асноўныя задачы адміністрацыі парку - забеспячэнне ўмоў для прыцягнення замежных і айчынных інвестыцый, арганізацыі і развіцця высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных вытворчасцей, стварэння дадатковых рабочых месц у парку ў інтарэсах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Адміністрацыя будзе рэгістраваць рэзідэнтаў парку, заключаць і прадаўжаць з імі дагаворы аб умовах дзейнасці. Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці - развіццё тонкай хіміі, біямедыцыны, электроннай прамысловасці, машынабудавання.

18 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2014
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1316
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Индустриальный парк Инновации Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме