https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўная праграма развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых сельскагаспадарчых раслін на 2014-2020 гады прынята ў Беларусі


Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 585 ад 16 чэрвеня 2014 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Асноўная мэта праграмы - забеспячэнне вытворцаў сельгаспрадукцыі насеннем высокапрадукцыйных сартоў сельгасраслін з высокімі сартавымі і пасяўнымі якасцямі ў мэтах задавальнення патрэбнасці перапрацоўчай галіны рэспублікі ў расліннай сыравіне.

На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы ў бліжэйшыя пяць гадоў плануецца накіраваць каля Br3,2 трлн, з якіх Br1,7 трлн - сродкі рэспубліканскага бюджэту, Br702 млрд - бюджэтныя пазыкі, амаль Br118 млрд - крэдытныя рэсурсы.

Зацверджаны аб`ёмы вытворчасці арыгінальнага, элітнага і рэпрадуктыўнага насення на бягучы год. Паколькі патрэбнасць у ім і яго сартавы асартымент могуць змяняцца ў залежнасці ад патрэбнасці ў забеспячэнні ўласнай сыравінай мукамольнай, крупяной, піваварнай і алеяперапрацоўчай галін краіны, а таксама з улікам стварэння трывалай кармавой базы для патрэб жывёлагадоўлі і іншых відаў дзейнасці сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых галін, аб`ёмы вытворчасці будуць вызначацца штогод. Зацверджаны аб`ёмы закупкі насенных пачаткаў кукурузы да 2020 года, што дасць магчымасць забяспечыць стабільную работу кукурузакалібровачных заводаў.

Што датычыцца ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы вытворцаў насення, то ў 2014-2020 гадах будзе праведзена тэхперааснашчэнне навуковых арганізацый селекцыйна-насенняводчай сельскагаспадарчай тэхнікай і абсталяваннем. Сучаснай тэхнікай будуць забяспечаны элітвырабляючыя і сельскагаспадарчыя арганізацыі, а таксама арганізацыі, якія вырабляюць насенне шматгадовых траў і лёну і рыхтуюць яго да дасягнення якасцей, што адпавядаюць патрабаванням пасяўных стандартаў Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін і сортавыпрабавальных станцый.

Праграма прадугледжвае будаўніцтва, рэканструкцыю, праектаванне і мантаж зернеачышчальных комплексаў і ліній па падрыхтоўцы насення да дасягнення ім якасцей, што адпавядаюць патрабаванням пасяўных стандартаў, а таксама сушылак і складоў для захоўвання насення.

Як чакаецца, рэалізацыя дзяржпраграмы будзе садзейнічаць стварэнню неабходных умоў для селекцыі высокапрадукцыйных сартоў і вытворчасці высакаякаснага насення для сяўбы ў мэтах забеспячэння харчовай бяспекі краіны, гарантаванаму паступленню валюты ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на знешніх рынках, атрыманню дадаткова збожжа ў аб`ёме да 450 тыс.т. За час рэалізацыі праграмы будзе створана і перададзена на сортавыпрабаванне не менш як 11 сартоў сельскагаспадарчых раслін. З 2015 года будзе фарміравацца дзяржаўны страхавы фонд насення сельгасраслін для дапамогі юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, у выпадку гібелі або пашкоджання пасеваў сельгасраслін.

Персанальная адказнасць за рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы ўскладзена на міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і намеснікаў старшынь аблвыканкамаў, у веданні якіх знаходзяцца пытанні сельскай гаспадаркі.

19 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:811
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Госпрограмма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме