https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў цэлым па Мытным саюзе ў сакавіку 2014 года склаў 1,1 працэнта


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
"Колькасць беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку ў службах занятасці насельніцтва на канец сакавіка 2014 года, у дзяржавах - членах МС і АЭП склала 1016,1 тыс. чалавек і знізілася ў параўнанні з сакавіком 2013 года на 12,8 працэнта, - падлічылі ў ЕЭК. - У Беларусі за год колькасць зарэгістраваных беспрацоўных скарацілася на 10,7 працэнта, у Казахстане - на 6,8 працэнта, у Расіі - на 13,1 працэнта".

Паводле даных ЕЭК, у сакавіку бягучага года ў Беларусі ў службах занятасці на ўліку знаходзілася 22,6 тыс. беспрацоўных (0,5 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, у Казахстане - 52,3 тыс. (0,6 працэнта), у Расіі - 941,2 тыс. (1,2 працэнта).

25 красавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1209
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Безработица Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме