https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Інфляцыя ў 2014 годзе прагназуецца на ўзроўні 11%, прырост ВУП — 5,7%


Пра гэта заявіў 11 верасня намеснік прэм`ер-міністра Пётр Пракаповіч на "прамой лініі" ў газеце "Рэспублiка", паведаміла прэс-служба ўрада.
Гаворачы аб параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год, Пракаповіч зазначыў, што зараз ідзе працэс абмеркавання, падрыхтоўкі нарматыўных дакументаў. Пры гэтым віцэ-прэм`ер назваў некаторыя з найважнейшых прагнозных паказчыкаў 2014 года. Так, інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 11%, у 2015 годзе інфляцыя, паводле прагнозаў, складзе 5—7%. У 2013 годзе інфляцыя запланавана ў памеры 12%, па выніках васьмі месяцаў яна склала 8,2%. "Гэта значыць мы ідзём ў параметрах гэтага года", — зазначыў Пракаповіч. У жніўні інфляцыя склалася на ўзроўні 0,1%.

Прагноз па прыросце ВУП разглядаецца на ўзроўні прыкладна 5,7%. Сёлета павелічэнне ўнутранага валавога прадукту было запланавана на ўзроўні 8,5%. За студзень—ліпень рост ВУП склаў 1,4%.

Намеснік прэм`ер-міністра таксама закрануў пытанне аб павышэнні ПДК у 2014 годзе. "Рашэнне пакуль не прынята, гэта пытанне абмяркоўваецца", — паведаміў Пракаповіч.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск 11 верасня 2013
 
Дата публикации:11.09.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1207
 
Ключевые слова:
Инфляция Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме