https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэпутат Дзярждумы Расеі ад партыі «Адзіная Расея» Яўгеній Фёдараў заявіў, што вядомы музыка Віктар Цой быў агентам ЦРУ і ўсе яго апошнія песні пісаліся ў Галівудзе


Гэта, паводле расейскага дэпутата, было часткай пляну па ліквідацыі СССР.
Яўгеній Фёдараў — адзін з аўтараў запыту да генэральнага пракурора Расеі Юрыя Чайкі з патрабаваньнем прызнаць развал СССР незаконным і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці ўсіх вінаватых, у тым ліку былога прэзыдэнта краіны Міхаіла Гарбачова.

На відэа Фёдараў адзначае, што ў часы позьняга СССР шараговыя супрацоўнікі КДБ ведалі «аб пляне па ліквідацыі замежнымі дзяржавамі і іх агентамі — Гарбачовым і кампаніяй — Савецкага Саюзу». Адным з элемэнтаў пляну, паводле Фёдарава, была творчасьць рок-музыкі Віктара Цоя.

Дэпутат спасылаецца на шараговых супрацоўнікаў КДБ, паводле якіх «на нейкім этапе ён пачаў сьпяваць песьні зусім не такія, як да гэтага. Да гэтага ён сьпяваў пра алюмініевыя гуркі, а тут раптам пра перамены пачаў сьпяваць, не яго стыль, як быццам розныя два сьпевакі». Крыніцы дэпутата паведамілі яму, што яны «правялі дасьледаваньні , допыты... і высьветлілі , што ўсе апошнія песьні (Цой сам не ўмеў іх пісаць, ён пісаў у калектыве) яму прывозілі з Амэрыкі».

«Прафэсійна ў Галівудзе пісалі людзі песьні на расейскай мове. Наша КДБ дасьледаваньне правяло, яны атрымалі гэтую інфармацыю. Такіх праектаў тысячы... І ў культуры, і ў эканоміцы, і ў палітыцы, і ў сілавой сыстэме... Адзін Цой нічога б не зрабіў, такіх праектаў — ... тысячы. Гэта прафэсійная праца, як на Украіне... Гэта значыць, за Цоем былі ў ЦРУ спэцыяльныя людзі, якія зь ім працавалі , давалі гранты, давалі яму гэтыя песьні і гэтак далей», — распавёў дэпутат.

Радыё Свабода, 15 красавіка 2014
 
Дата публикации:15.04.2014
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1294
 
Ключевые слова:
Рок-музыка Виктор Цой СССР Горбачёв ЦРУ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме