https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск і Пекін рашуча выступаюць супраць любых праяў гегеманізму і палітыкі грубай сілы, уключаючы нелегітымныя аднабаковыя санкцыі


Важнасць гэтага адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Беларусі Вадзім Сянюта 27 красавіка на круглым стале на тэму «Унікальны шлях поспеху для ўсіх: кітайская Ініцыятыва глабальнай цывілізацыі».
«У сучасных геапалітычных умовах Мінск і Пекін рашуча выступаюць супраць любых праяў гегеманізму і палітыкі грубай сілы, уключаючы нелегітымныя аднабаковыя санкцыі і прымусовыя меры; яны гатовы прыкладаць сумесныя намаганні для пабудовы міжнародных адносін новага тыпу, паглыбляць і пашыраць заснаванае на супрацоўніцтве раўнапраўнае і адкрытае глабальнае партнёрства, сумесна будаваць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва», — падкрэсліў Вадзім Сянюта.

«Як адзначана ў сумеснай заяве Рэспублікі Беларусь і КНР аб далейшым развіцці адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі ў новую эпоху ад 1 сакавіка 2023 года, прынятага ў рамках дзяржаўнага візіту ў КНР, беларускі і кітайскі бакі падтрымліваюць агульныя каштоўнасці міру, развіцця, раўнапраўя, справядлівасці, дэмакратыі і свабоды, — прадоўжыў ён. — Беларусь вітае вылучаную ў верасні 2021 года Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам Ініцыятыву ў галіне глабальнага развіцця. Рэспубліка Беларусь адразу ж далучылася да механізмаў, створаных Кітаем для распаўсюджвання сваёй ініцыятывы, і гатова ўзаемадзейнічаць для рэалізацыі праектаў у Беларусі ў рамках ініцыятывы».

Ініцыятыва накіравана на садзейнічанне працэсам развіцця ў краінах, што сталі на шлях развіцця, праз праекты тэхнічнай дапамогі.

«У мэтах яе рэалізацыі Кітай стварыў Групу сяброў у падтрымку ініцыятывы, у якой знаходзяцца каля 60 дзяржаў — членаў ААН. Беларусь у ліку першых дзяржаў увайшла ў склад гэтай групы і актыўна ўдзельнічае ў яе рабоце. Кітай таксама стварыў сетку нацыянальных каардынатараў для абмену інфармацыяй па рэалізацыі ініцыятывы», — расказаў прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Як падкрэсліў Вадзім Сянюта, развіццё з’яўляецца важнай рухаючай сілай для забеспячэння росквіту ўсіх краін.

«Мінск і Пекін нацэлены на ўмацаванне супрацоўніцтва ў ключавых сферах у рамках ініцыятывы па глабальным развіцці для дасягнення Мэт устойлівага развіцця, — сказаў ён. — У час дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў КНР 1 сакавіка падпісаны мемарандум аб умацаванні супрацоўніцтва ў рэалізацыі Ініцыятывы глабальнага развіцця, у адпаведнасці з якім бакі будуць выкарыстоўваць бязвыплатную дапамогу, беспрацэнтныя і льготныя крэдыты, Фонд глабальнага развіцця і супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень для распрацоўкі і рэалізацыі праектаў у сферы індустрыялізацыі, лічбавай эканомікі, зялёнага развіцця, харчовай бяспекі і аховы здароўя».

Звязда, 27 красавіка 2023
 
Дата публикации:27.04.2023
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Геополитика Санкции Глобальная цивилизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме