https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гандлёвы дом Беларускай цэментнай кампаніі створаць у Расіі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.
У ходзе афіцыйнага візіту расійскай дэлегацыі ў Беларусь кампанія ТАА "Вектар" і Беларуская цэментная кампанія ва ўрачыстай абстаноўцы падпісалі доўгатэрміновы міжнародны кантракт аб пачатку сумеснай дзейнасці. 

"Кантракт з`яўляецца важным крокам ва ўмацаванні эканамічных адносін паміж Расіяй і Беларуссю, садзейнічае павелічэнню аб`ёмаў гандлю паміж дзвюма краінамі і ўмацаванню дружалюбных узаемаадносін. Сутнасць кантракта ў тым, што на базе вытворчых магутнасцей кампаніі ТАА "Вектар" ствараецца гандлёвы дом "БЦК-Саюз", які будзе пастаўляць на расійскі рынак да 2 млн т якаснага цэменту ў год. Гандлёвы дом плануе актыўна развіваць сваю дзейнасць на расійскім рынку і прадастаўляць заказчыкам шырокі выбар якаснага цэменту. Кампанія прапануе канкурэнтаздольныя цэны на свой прадукт, што робіць яго больш даступным для спажыўцоў", - паведамілі ў прэс-службе.

Пастаўкі беларускага цэменту на расійскі рынак будуць ажыццяўляцца аўтамабільным і чыгуначным транспартам з Беларускага цэментнага завода і ААТ "Крычаўцэментнашыфер", размешчаных у Магілёўскай вобласці. Гэтыя заводы знаходзяцца ўсяго за 500 км ад Масквы, што забяспечвае хуткую дастаўку цэменту да канечнага спажыўца. Такім чынам, дзякуючы зручнаму размяшчэнню вытворчых магутнасцей і эфектыўнай лагістыцы, гандлёвы дом "БЦК-Саюз" можа забяспечыць надзейную і хуткую пастаўку якаснага цэменту на расійскі рынак.

Адметнай рысай Беларускай цэментнай кампаніі з`яўляецца высокая якасць выпускаемай прадукцыі, што пацвярджаецца мноствам узнагарод розных выставак і конкурсаў.

28 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.04.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:249
 
Ключевые слова:
Цемент Россия Торговый дом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме