https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Сербія прафінансуюць восем сумесных навукова-тэхнічных праектаў


Беларусь і Сербія прафінансуюць восем сумесных навукова-тэхнічных праектаў, якія прайшлі экспертызу ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым у кожнай з краін.
Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, такое рашэнне прынята падчас шостага пасяджэння сумеснай беларуска-сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбылося 12 сакавіка ў Мінску.

Праекты адпавядаюць прыярытэтным кірункам, па якіх будзе развівацца ў далейшым двухбаковае навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва: сельская гаспадарка; энергетычныя тэхналогіі; фізіка-матэматычныя навукі; біятэхналогіі; хімічныя тэхналогіі; экалогія і ахова навакольнага асяроддзя.

Удзельнікі пасяджэння заявілі пра неабходнасць "падтрымання двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на больш высокім узроўні, у тым ліку шляхам рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў, абмену вучонымі і спецыялістамі, а таксама правядзення міжнародных мерапрыемстваў: канферэнцый, семінараў, выстаў і іншых мерапрыемстваў".

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі пратакол пасяджэння. Подпісы пад дакументам паставілі: ад беларускага боку — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Леанід Дзямідаў, ад сербскага — дзяржаўны сакратар Міністэрства адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Аляксандр Гаіч.

Паводле дакумента наступнае пасяджэнне сумеснай беларуска-сербскай камісіі па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы адбудзецца ў 2016 годзе ў Бялградзе.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2014
 
Дата публикации:12.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1012
 
Ключевые слова:
Беларусь-Сербия Инновации Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме