https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сальда знешняга гандлю таварамі за студзень у Беларусі склалася адмоўным у памеры 56 млн. долараў


Сальда знешняга гандлю таварамі за студзень 2014 года склалася адмоўным і роўнае 56 млн. долараў. У студзені 2013 гэты паказчык быў таксама адмоўным — 174,1 млн. долараў.
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, знешнегандлёвы абарот таварамі за ўказаны перыяд склаў 5.535,6 млн. долараў (на 10,2% меншы, чым у студзені 2013 года). Экспарт у параўнанні са студзенем 2013 года скараціўся на 8,5% (да 2.739,8 млн. долараў), імпарт — на 11,7% (да 2.795,8 млн. долараў).

Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені гэтага года ў параўнанні са студзенем мінулага знізіўся на 7% (да 1.450,3 млн. долараў), імпарт зменшыўся на 14% (да 1.773,7 млн. долараў). Агульны тавараабарот з кранамі СНД скараціўся на 11% (да 3.224 млн. долараў). Адмоўнае сальда склала 323,4 млн. долараў; у студзені 2013 года сальда таксама было адмоўным — 501,4 млн. долараў.

Экспарт тавараў у Расію ў студзені 2014 года знізіўся на 8,4% і склаў 1.048,3 млн. долараў. Сальда, як і ў студзені 2013 года, склалася адмоўным (615,1 млн. долараў). Агульны тавараабарот з Расіяй ацэньваецца Белстатам у 2.711,7 млн. долараў (на 10,7% менш).

Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза скараціўся на 7,8% — да 1.025,6 млн. долараў, імпарт на 4,4% — да 576,1 млн. долараў. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у студзені 2014 года склалася станоўчым і склала 449,5 млн. долараў (у студзені 2013-га яно складала 509,7 млн. долараў).

Як паведамлялася раней, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за 2013 год дасягнула 5 млрд. 766,3 млн. долараў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:836
 
Ключевые слова:
Экспорт Импорт Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме