https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя рухавікі Мінскага маторнага завода сертыфікаваны ў адпаведнасці з еўрапейскімі эканормамі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці Беларусі.
Новыя мадыфікацыі рухавікоў Мінскага маторнага завода паспяхова прайшлі сертыфікацыю на адпаведнасць еўрапейскім экалагічным нормам (Stage 3A і Stage 4).

Цяпер афармляецца сертыфікацыйная дакументацыя, і ў бліжэйшы час на завод павінна паступіць афіцыйнае пацвярджэнне аб адпаведнасці беларускіх рухавікоў патрабаванням дырэктыў і правіл ЕЭК ААН. Такім чынам, будзе дакументальна пацверджана, што прадукцыя ММЗ узнялася на новую прыступку якасці, адзначылі спецыялісты.

Выпрабаванні чатырох рухавікоў з Беларусі праводзіліся на базе тэхнічнага цэнтра Пражскага тэхнічнага ўніверсітэта. Працэдуру выканала чэшская кампанія TUV SUD Czech - аддзяленне нямецкай TUV SUD Deutschland, якая спецыялізуецца на сертыфікацыі розных вырабаў на тэрыторыі Еўрасаюза. Цэнтр аснашчаны сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае праверку эканамічных і экалагічных паказчыкаў з найбольшай ступенню дакладнасці.

Першыя тры маторы, прызначаныя для Мінскага трактарнага завода, выпрабоўваліся на адпаведнасць патрабаванням дырэктыў і правіл ЕЭК ААН стандарту Stage 4. "Трохцыліндравы рухавік, які выкарыстоўваецца ў малых садовых трактарах вытворчасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў, - на адпаведнасць стандарту Stage 3A, паколькі больш высокага стандарту для рухавікоў такой магутнасці пакуль што не існуе", - звярнулі ўвагу спецыялісты. Наяўнасць сертыфікатаў была ўмовай спажыўцоў для прадаўжэння супрацоўніцтва.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод" - вядучы вытворца сучасных дызельных рухавікоў сярод краін СНД, займае першае месца па колькасці выпускаемых трактарных і камбайнавых рухавікоў. У 2013 годзе прадпрыемства рэалізавала больш як 90 тыс. матораў. Экспартавана прадукцыі было прыкладна на $150 млн. У вартасным выражэнні аб`ём продажаў на знешніх рынках складае амаль палавіну ад рэалізаванага. Асноўная частка экспарту накіроўваецца ў Расію.

28 студзеня 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1467
 
Ключевые слова:
Минский моторный завод Стандарты Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме