https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Найбуйнейшыя беларускія прадпрыемствы-экспарцёры прадавацца не будуць, прынамсі цяпер


Пра гэта заявіў міністр заежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв`ю польскаму выданню Dziennik (апублікавана 20 лістапада).
"Навошта прыватызаваць МАЗ або БелАЗ, калі ён займае 36% сусветнага рынку цяжкіх грузавікоў?" — сказаў міністр.

Ён заявіў пра гатоўнасць садзейнічаць рэалізацыі буйных сумесных праектаў і адзначыў, што апошнія два-тры гады "інстытуцыянальныя формы" супрацоўніцтва развіваюцца не так, як хацелася б. "Але прашу таксама зразумець, што мы не маем намеру спяшацца з продажам прадпрыемстваў, якія будаваліся пакаленнямі. Можам іх прадаць, калі іх работнікі будуць мець гарантыі на будучыню, а мы — гарантыі захавання вытворчасці. Былі выпадкі, калі адразу пасля куплі прадпрыемствы былі ліквідаваныя, а рабочыя аказваліся на вуліцы", — адзначыў Макей.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2013
 
Дата публикации:20.11.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1130
 
Ключевые слова:
Приватизация Автопром Промышленность Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме