https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы Азербайджана могуць прыняць удзел у працэсах прыватызацыі на тэрыторыі Беларусі


Аб гэтым 21 лістапада заявіў журналістам Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле слоў Прэзідэнта Азербайджана, адносіны з Беларуссю напаўняюцца сур`ёзным зместам і ахопліваюць многія сферы. "Сёння мы абмяркоўвалі важныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, гуманітарнага супрацоўніцтва, навукі, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі, вытворчасці, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, энергетыкі. Толькі пералічэнне гэтых напрамкаў гаворыць само за сябе, і па кожным з іх ёсць добрыя вынікі, ёсць канкрэтныя праекты і праграмы", - адзначыў Ільхам Аліеў.

Бакі на перагаворах дамовіліся нарошчваць намаганні па развіццю супрацоўніцтва ў тых сферах, дзе ўжо ёсць добрыя напрацоўкі, а таксама задзейнічаць новыя перспектыўныя напрамкі. "Сярод новых тэм нашых двухбаковых адносін мы вызначылі магчымасці інвестыцый, удзелу азербайджанскіх прадпрыемстваў у прыватызацыі ў Беларусі, а таксама сумесны выхад на рынкі трэціх краін з прадукцыяй сумеснай вытворчасці. Мы будзем імкнуцца да таго, каб і гэтыя напрамкі сталі часткай нашага шырокага двухбаковага парадку дня", - заявіў Ільхам Аліеў.

Прэзідэнт Азербайджана канстатаваў, што за апошнія гады двухбаковыя адносіны з Беларуссю прайшлі вялікі шлях і выйшлі на вельмі высокі ўзровень. Краіны актыўна супрацоўнічаюць як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і падтрымліваюць адна адну на міжнароднай арэне.

Ільхам Аліеў падкрэсліў, што ўсе прынятыя рашэнні рэалізуюцца ў тэрмін і якасна. "У аснове нашых адносін - вельмі вялікі ўзаемны давер. Нашы словы не разыходзяцца са справамі, а іншы раз нават няма неабходнасці фармалізоўваць нашы дамоўленасці подпісамі. Хоць сёння падпісаны важныя дакументы, якія і далей будуць садзейнічаць збліжэнню нашых краін і народаў", - сказаў Прэзідэнт Азербайджана.

21 лістапада 2013, Баку
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1211
 
Ключевые слова:
Инвестиции Беларусь-Азербайджан Приватизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме