https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь можа быць уцягнута ў дзейнасць Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) "на ўзаемных выгодах"


Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, на гэтым акцэнтаваў увагу начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Андрэй Грынкевіч падчас выступлення на пленарным пасяджэнні трэцяга Міжнароднага дзелавога форуму "Маскоўскі бізнес-дыялог Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва".
У сваім выступленні Грынкевіч назваў прыярытэты Беларусі па ўзаемадзеянні з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва.

Дыпломат таксама ўзяў удзел у секцыйным пасяджэнні форуму "Інавацыі і харчовая бяспека". Падчас мерапрыемства ён правёў шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Дзелавога клуба Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама прадстаўнікамі краін — удзельніц арганізацыі.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе лідарамі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2013
 
Дата публикации:22.11.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1183
 
Ключевые слова:
Беларусь-ШОС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме