https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Актыўнае партнёрства дзяржавы і бізнесу з`яўляецца характэрнай рысай сучаснай глабальнай эканомікі


Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным слове прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча да ўдзельнікаў канферэнцыі "Дзяржаўна-прыватнае партнёрства: лепшы міжнародны вопыт і перспектывы для Рэспублікі Беларусь", якая праходзіць 18 кастрычніка ў Мінску.
Развіццё эфектыўных інстытутаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства выступае адной з ключавых умоў павышэння інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці, росту канкурэнтаздольнасці краіны, развіцця інфраструктуры, фарміравання паспяховай эканамічнай палітыкі.

Прывітальнае слова да ўдзельнікаў канферэнцыі агучыў першы намеснік кіраўніка Апарата Савета Міністраў - кіраўнік сакратарыята прэм`ер-міністра Аляксандр Забароўскі. "Паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі! Ад імя ўрада Рэспублікі Беларусь віншую Вас з адкрыццём міжнароднага форуму, на якім будуць разгледжаны актуальныя пытанні дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Бурнае развіццё шматлікіх форм узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу ў самых розных галінах эканомікі даюць магчымасць іх трактаваць, як характэрную рысу сучаснай глабальнай эканомікі. Развіццё эфектыўных інстытутаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства выступае адной з ключавых умоў павышэння інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці, росту канкурэнтаздольнасці краіны, развіцця інфраструктуры, фарміравання паспяховай эканамічнай палітыкі", - сказана ў прывітальным слове прэм`ера.

"У сувязі з бурным развіццём інтэграцыйных працэсаў у Еўразіі, стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана і фарміраваннем Еўразійскага эканамічнага саюза гэтыя задачы набываюць асаблівую актуальнасць для нашай краіны. У Беларусі прынята канцэпцыя закона аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве, якая адпавядае лепшым практыкам і сусветнаму вопыту. Упэўнены, што канферэнцыя ўнясе важкі ўклад у фарміраванне гэтага важнага эканамічнага інстытута ў нашай краіне. Жадаю ўсім удзельнікам канферэнцыі плённай работы ў мэтах умацавання ўзаемнага партнёрства, устанаўлення новых дзелавых кантактаў", - звярнуўся прэм`ер-міністр да ўдзельнікаў канферэнцыі.

У сваю чаргу Аляксандр Забароўскі адзначыў: "Пытанні дзяржаўна-прыватнага партнёрства - неад`емны блок таго сумеснага плана дзеянняў, які зацвердзілі ўрад і Нацыянальны банк для павышэння канкурэнтаздольнасці і развіцця структурных рэформ беларускай эканомікі. У нас ёсць цудоўная база, якая ўзгоднена кіраўніком дзяржавы, распрацавана ўрадам, - канцэпцыя закона аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. Гэта зародак інстытута, які будзе аформлены ў нарматыўна-прававой базе нашай краіны, разгледжаны ў бліжэйшы час парламентам". Сітуацыя, калі ўжо ёсць канцэпцыя, але закон яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы, - цудоўнае поле для таго, каб палепшыць, удасканаліць механізмы і інстытуцыянальныя напрамкі, якія могуць знайсці адлюстраванне ў законе і быць замацаваны. Аляксандр Забароўскі запрасіў удзельнікаў канферэнцыі да актыўнага абмеркавання дакумента, каб лепшыя ідэі і напрамкі знайшлі адлюстраванне ў нарматыўна-прававой базе краіны.

Памочнік Прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды, выступаючы з прывітальным словам на канферэнцыі, падкрэсліў, што ўключэнне прыватнага сектара ў стварэнне інфраструктуры ў краіне з`яўляецца вельмі важным момантам. "Патрэбнасці пастаянна растуць як у прыватнага сектара, так і ў дзяржаўнага", - канстатаваў ён. Каб задаволіць гэтыя патрэбнасці, у тым ліку ў інфраструктуры, неабходны дадатковыя рэсурсы, дадатковыя эфектыўныя тэхналогіі кіравання гэтымі рэсурсамі. У Беларусі даволі даўно працуюць над укараненнем міжнароднага вопыту ў галіне дзяржаўна-прыватнага партнёрства. У прыватнасці, разглядалася магчымасць будаўніцтва ў Мінску бальніцы на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Цяпер у краіне рэалізуецца шэраг праектаў на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Аднак неабходна заканадаўства, якое сістэматызавала б гэту практыку, падштурхнула развіццё ДПП. "Работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца", - падкрэсліў Кірыл Руды.

18 кастрычніка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1355
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Глобализация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме