https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка паабяцаў звольніць першага віцэ-прэм`ера Беларусі Уладзіміра Сямашку і дырэктараў прадпрыемстваў, якія не выканалі яго даручэнняў па разгрузцы складоў і прытоку ў краіну валюты ад экспарту


Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 6 верасня падчас наведвання сталічнага ААТ "Мотавела".
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у час візіту Лукашэнкі на прадпрыемства Сямашка праінфармаваў аб стане і перспектывах развіцця прамысловасці. Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, са жніўня адзначаецца невялікі рост аб`ёму вытворчасці, плануецца, што да канца года ён складзе 98-99% да ўзроўню мінулага года.

Што да разгрузкі складоў, то тут, на яго думку, таксама назіраецца станоўчая тэндэнцыя. Так, у параўнанні са станам на 1 мая ў жніўні паказчык затаваранасці складоў скараціўся прыкладна на 10%.

У той жа час Сямашка прызнаў, што дагэтуль недастаткова добра наладжана праца на экспарт у краіны далёкага замежжа, прадпрыемствы ў асноўным арыентуюцца на рынак СНД.

"Дык я вам пяць гадоў таму паставіў задачу: урад павінен стаць адным міністэрствам гандлю, мы кепска працуем па экспарце. Потым я перавёў знешнепалітычнае, усе дыпламатычныя ведамствы на гандаль. Была пастаўлена ў вашай прысутнасці прамая задача: вы павінны гандляваць", — заявіў Лукашэнка.

"У нас ёсць месцы, дзе нашу прадукцыю гатовы купіць. Трэба туды ісці і прадаваць", — падкрэсліў ён.

Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выніковасці такой працы і павелічэння прытоку ў краіну валютных сродкаў.

"Ваша прамая задача — гандляваць. Якая праблема? У нас, напэўна, у 50, калі не больш, краінах ёсць прадстаўнікі на ўзроўні паслоў. Бярыце і гандлюйце калійнымі ўгнаеннямі, што, дарэчы, сёння і пачалі рабіць", — сказаў ён.

"Напружвацца павінны ўсе, — адзначыў Лукашэнка. — Сёння ўсе намеснікі міністра замежных спраў ездзяць па краінах і вядуць за руку прадстаўнікоў Беларускай калійнай кампаніі, каб заключыць дагаворы і пераадолець гэты крызіс".

"Вы мне абяцалі да 1 кастрычніка зрабіць паўкроку па разгрузцы складоў і па прытоку ў краіну валюты ад экспарту, — нагадаў ён. — Гэта значыць мы ўжо на 1 кастрычніка павінны бачыць паўкроку, а да 1 студзеня зробім значны рывок і выйдзем на тое, што абяцалі на нарадзе".

"Калі 1 студзеня вы не выйдзеце на тое, што абяцалі, ні Сямашкі, ні дырэктараў на гэтых пасадах не будзе. І яшчэ ацэнку дадзім прэм`ер-міністру, магчыма, ён разам з вамі ў абдымкі пойдзе. У мяне выйсця іншага няма, — заявіў Лукашэнка. — Вы на мяне не крыўдзіцеся, гэта кадравая палітыка".

"Калі, дапусцім, дырэктар маторнага завода слесар, значыць, ён пойдзе працаваць слесарам або брыгадзірам слесараў, калі Сямашка канструктар, ён пойдзе працаваць канструктарам, калі захоча", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб недапушчальнасці стварэння нейкіх камерцыйных структур для далейшага працаўладкавання ў іх.

"Цёплых" месцаў, а не дай бог камерцыйных структур, для вас не будзе, таму што гэтая камерцыйная структура будзе знішчана імгненна, калі яны возьмуць на працу без майго ведама людзей з кадравага рэестра. У мяне няма іншага выйсця: або вы працуеце і даяце вынік, або сыходзіце. Таму што некаторыя стварылі дзесьці ў набліжаных структуры і сёння сядзяць і думаюць: няхай не тут, дык там я ўладкуюся. Не! Выпрацавана сістэма, мы гэта ўсё адсочым", — папярэдзіў ён.

"Толькі чалавечы, прыстойны падыход. Я разумею цяжкасці, я бачу, як свет сёння цялёпкаецца ў гэтым крызісе, але я бачу і іншае", — дадаў ён.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 верасня 2013
 
Дата публикации:06.09.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1684
 
Ключевые слова:
Мотовело Складские запасы Кадры Бизнес Затоваривание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме