https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі 36 вядучых кампаній В`етнама прымуць удзел у беларуска-в`етнамскім бізнес-форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы 11 верасня ў Мінску


Аб гэтым паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
У склад в`етнамскай дэлегацыі ўвойдуць топ-менеджары і кіраўнікі кампаній, якія ажыццяўляюць дзейнасць па наступных напрамках: горназдабыўная і нафтагазаздабыўная прамысловасць, машынабудаванне (вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, трактароў, рухавікоў), энергетыка, будаўніцтва, інфармацыйныя тэхналогіі, фармацэўтыка, тэкстыль, вытворчасць вырабаў з каўчуку, малочнай прадукцыі, рэалізацыя чаю, спецый, морапрадуктаў, спіртных напіткаў. Сярод іх каўчуковая карпарацыя, кампанія па абсталяванню і тэхналогіях нацыянальнай групы па нафце і газу "Петрав`етнам", ханойская гандлёвая кампанія HAPRO, ханойская кампанія "Упакоўка і лагістыка", в`етнамская электронная і інфармацыйная карпарацыя, транспартная і механічная карпарацыя "Сайгон", шэраг фармацэўтычных прадпрыемстваў і інш.

Чакаецца, што ў бізнес-форуме прымуць удзел міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, замежных спраў Беларусі і дзелавых колаў дзвюх краін.

Знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі з В`етнамам за 2012 год склаў $184,7 млн., або 98,2 працэнта адносна 2011 года. Аб`ём беларускага экспарту склаў $156,1 млн. (95 працэнтаў), імпарт в`етнамскіх тавараў у нашу краіну - $28,5 млн. (119,8 працэнта). Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў суме $127,6 млн.

10 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1404
 
Ключевые слова:
Беларусь-Вьетнам Товарооборот Бизнес-форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме