https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паказчыкі па павелічэнні аб`ёмаў вытворчасці, а таксама скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі ў краіне не выконваюцца


Аб гэтым заявіў 10 верасня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у гэтай сувязі прэм`ер "даручыць выпрацаваць адпаведныя рашэнні" і заклікаў старшыняў аблвыканкамаў узяць актыўны ўдзел у калектыўнай выпрацоўцы адпаведных рашэнняў па выпраўленні сітуацыі.
Даручэнню прэм`ера папярэднічала справаздача міністра прамысловасці Дзмітрыя Кацярыніча, які паведаміў, што, пачынаючы з другога квартала гэтага года, прадпрыемствам Мінпрама ў асноўным удалося спыніць рост складскіх запасаў. "З мая гэтага года намецілася стабільная тэндэнцыя па іх зніжэнні.

Па выніках года чакаецца зніжэнне амаль на 40% ад красавіцкага значэння. Пры гэтым суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці складуць 111,8%", — сказаў ён. Таксама, паводле слоў міністра, прадпрыемствам удалося павялічыць экспартныя пастаўкі і гэтая дынаміка будзе захаваная да канца года.

Што ж да невыканання прагнозных паказчыкаў, то гэта звязана з працай валаўтваральных прадпрыемстваў — аўта- і сельгасмашынабудавання, металургіі, падкрэсліў Кацярыніч. Так, найбуйнейшыя вытворцы прамысловай прадукцыі сістэмы Мінпрама змогуць забяспечыць па выніках года наступныя тэмпы росту прадукцыі прамысловасці: холдынг БМК — 90%, холдынг БелАўтаМАЗ — 100%, МТЗ — 97,1%, БелАЗ — 92,1%.

Сярод асноўных праблем па нарошчванні аб`ёмаў вытворчасці, экспарту і скарачэння складскіх запасаў для прадпрыемстваў Мінпрама кіраўнік ведамства выдзеліў таксама скарачэнне пакупніцкага попыту, працяг зніжэння цэн на сусветным рынку на сыравінныя рэсурсы, што паўплывала на памяншэнне аб`ёму выручкі вядучых горназдабыўных кампаній і, адпаведна, прывяло да скарачэння закупак кар`ерных самазвалаў. "Акрамя таго, спад дзелавой актыўнасці на міжнародных рынках металапрадукцыі ў 2013 годзе прывёў да зніжэння цэн на металапрадукцыю БМК на асноўных рынках збыту СНД і далёкага замежжа. Увядзенне з 1 студзеня 2013 года ў РФ новых экалагічных норм Еўра-4 на грузавую тэхніку, зніжэнне ўзроўню мытных бар`ераў у сувязі з уваходжаннем Расіі ў СГА прывялі да ўзмацнення канкурэнцыі і падзення продажу на традыцыйных рынках Расійскай Федэрацыі", — дадаў міністр.

Паводле яго слоў, Міністэрства прамысловасці праводзіць палітыку, накіраваную на павелічэнне паставак прадукцыі на рынкі краін Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, у тым ліку і з прымяненнем фінансавых механізмаў падтрымкі экспарту. У выніку за 7 месяцаў гэтага года на рынках краін Афрыкі і Амерыкі дасягнуты рост экспарту ў 111,9% і 145,3% адпаведна. Таксама прадпрыемствамі Мінпрама працягваецца праца па адкрыцці замежных прадстаўніцтваў.

Кацярыніч адзначыў, што ва ўмовах сціскання традыцыйных для прадпрыемстваў Мінпрама рынкаў ЕС і Расійскай Федэрацыі асноўнай задачай з`яўляецца пераарыентацыя паставак на новыя рынкі збыту і захоўванне максімальна магчымых долей аб`ёмаў экспарту на традыцыйных рынках збыту.

Заслухаўшы даклад міністра, прэм`ер-міністр акцэнтаваў увагу на вытворчасці прадукцыі з высокім дададзеным коштам. "Для нас, як для краіны, якая не мае матэрыяльна-мінеральнай сыравіннай базы, безумоўна, гэта з`яўляецца вельмі актуальным. Замест таго каб перамолваць чужыя рэсурсы, мы павінны працаваць над стварэннем максімальна вялікіх аб`ёмаў валавога дададзенага кошту. Пры гэтым сёння апрацоўчая прамысловасць мае самую нізкую ўдзельную вагу валавога дададзенага кошту ў выпуску — 26,8%. У нас па краіне няма ніводнага іншага віду дзейнасці, які меў бы такую нізкую ўдзельную вагу", — адзначыў Мясніковіч.

Прэм`ер-міністр зрабіў шэраг іншых даручэнняў, якія тычацца павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адкрыцця новых рынкаў, прыцягнення прамых замежных інвестыцый, падтрымкі экспарту, паведамляе прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2013
 
Дата публикации:11.09.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1651
 
Ключевые слова:
Экспорт Затоваривание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме