https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Фінляндыя абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне малой і сярэдняй энергетыкі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Пытанні актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва і пашырэння міжрэгіянальных сувязей Беларусі і Фінляндыі знаходзіліся ў цэнтры ўвагі ў час рабочай паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Літве і Фінляндыі па сумяшчальніцтву Уладзіміра Дражына 26-30 жніўня ў сталічны рэгіён Фінляндыі.

Беларускі дыпламат правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзелавых колаў Фінляндыі.

У прыватнасці, на сустрэчы з кіраўніцтвам вядучай нафтаперапрацоўчай кампаніі Фінляндыі і рэгіёну Скандынавіі Neste Oil Oyj абмеркаваны магчымыя формы супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў галіне перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны і вытворчасці аднаўляльных відаў паліва.

У ходзе перагавораў Уладзіміра Дражына з кіраўніцтвам кампаніі MW Power Oy разгледжаны перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне малой і сярэдняй энергетыкі.

Перспектывы рэалізацыі ў Беларусі сумесных праектаў у сферы вытворчасці хлебабулачнай прадукцыі з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій абмеркаваны на сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі Leipurin Oy.

У час сустрэчы з кіраўніцтвам фармацэўтычнай кампаніі Biohit Oy абмеркаваны пытанні рэалізацыі на базе РНПЦ анкалогіі і радыялогіі імя М.М.Аляксандрава Міністэрства аховы здароўя Беларусі пілотнага праекта па скрынінгу жыхароў Беларусі з рызыкай анкалагічных захворванняў з выкарыстаннем перадавых тэхналогій і методык ранняга выяўлення рызыкі хваробы або яе сімптомаў.

Пытанні развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва разгледжаны на сустрэчы з кіраўніцтвам шэрага музеяў Фінляндыі. Абмеркаваны перспектывы правядзення выставак беларускіх музеяў на тэрыторыі Фінляндыі і фінскіх выставак у Беларусі ў 2014-2015 гадах.

Пры садзейнічанні пасла Беларусі арганізаваны таксама перагаворы паміж кіраўніцтвам беларускай кампаніі ЗААТ "БелДан" і вядучага вытворцы мясной прадукцыі ў Фінляндыі і краінах Балтыі Atria Oy па сумесных праектах у галіне мясаперапрацоўкі.

29 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1445
 
Ключевые слова:
Беларусь-Финляндия Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме