https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі выпушчана першая партыя малагабарытных трактароў з рухавікамі Мінскага маторнага завода


З канвеера РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" сышла першая партыя малагабарытных трактароў "Беларус-320.4М", аснашчаных рухавіком вытворчасці Мінскага маторнага завода, паведаміла прэс-служба Міністэрства прамысловасці.
У першай партыі 10 трактароў новай мадыфікацыі, якія да канца гэтага месяца будуць адгружаны спажыўцам у Беларусі.

Вытворчасць трактара "Беларус-320.4М" асвоена бабруйскім прадпрыемствам у межах рэалізацыі праграмы імпартазамяшчэння. Як паведамляе прэс-служба, трактар адрозніваецца ад серыйнага "Беларуса-320.4" рухавіком MMZ-3LD Мінскага маторнага завода. Дагэтуль трактары серыі "Беларус-320" аснашчаліся толькі рухавіком LDW1603/B3 італьянскай кампаніі Lombardini.

Дызельны трохцыліндравы рухавік MMZ-3LD мае намінальную магутнасць 26 кВт (35,3 конскай сілы) і рабочы аб`ём цыліндраў 1,6 л, удзельны расход паліва — 310 г/(кВтгадз). "Устаноўка РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" новага рухавіка на свае трактары дазволіла не толькі рэалізаваць адно з мерапрыемстваў заводскай праграмы імпартазамяшчэння, але і значна знізіць кошт гатовых трактароў для канчатковых спажыўцоў", — адзначылі ў прэс-службе.

З улікам прагназаванага спецыялістамі маркетынгавай службы прадпрыемства павышанага попыту на навінку з рухавіком ММЗ у спажыўцоў Беларусі і Расіі да канца жніўня бабруйскім заводам запланаваны выпуск яшчэ адной партыі новай мадыфікацыі трактара, паведамляе прэс-служба Мінпрама.

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў створаны ў 1945 годзе, уваходзіць у склад ВА "Мінскі трактарны завод". Спецыялізуецца на вытворчасці запасных частак да трактароў "Беларус". З 2007 года на прадпрыемстве асвоены выпуск малагабарытных трактароў "Беларус". Сёння вытворчая праграма завода налічвае дзевяць асноўных мадэляў трактароў і камунальнай тэхнікі на іх базе з магутнасцю рухавіка ад 30 да 62 к.с. Трактары з маркай прадпрыемства працуюць больш як у 40 краінах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2013
 
Дата публикации:22.08.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2027
 
Ключевые слова:
Бабруйск Трактор "Беларус-320.4М" Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме