https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БелГПП арганізуе дзелавы візіт прадстаўнікоў беларускіх кампаній у Польшчу


Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе дзелавы візіт у польскі горад Познань, які адбудзецца 23-27 верасня, паведамілі ў Мінскім аддзяленні БелГПП.
Асноўная мэта візіту - наведванне міжнародных кірмашоў харчовых тэхналогій "Polagra-tech"(гандлёвае абсталяванне, кантрольна-вымяральная апаратура, абсталяванне для харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, вентыляцыйнае, кліматычнае, ацяпляльнае, лабараторнае, халадзільнае абсталяванне) і тавараў харчавання і гастраноміі "Polagra-food", выстаўкі ўпаковак для харчовай прамысловасці "Pakfood" і міжнароднай выстаўкі мэблі і абсталявання для гасцініц "Invest-hotel".

Праграмай бізнес-паездкі прадугледжана правядзенне дзелавых перагавораў паміж прадстаўнікамі беларускіх і замежных прадпрыемстваў для ўстанаўлення прамых кантактаў. "Каб падрабязна азнаёміцца з сучаснымі і перспектыўнымі тэндэнцыямі развіцця харчовай і прамысловай галіны, члены беларускай дэлегацыі наведаюць спецыялізаваныя прадпрыемствы, а таксама сустрэнуцца з прадстаўнікамі адміністрацыйных устаноў", - паведамілі ў Мінскім аддзяленні БелГПП.

9 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.08.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1426
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме