https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Глабальны фінансавы крызіс даў імпульс развіццю еўразійскага праекта


Такое меркаванне 12 ліпеня выказаў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка ў ходзе штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
Віктар Хрысценка адзначыў важнасць развіцця інтэграцыйных працэсаў, падмацаваўшы гэта аксіёмай аб тым, што існаваць у сучасным свеце паасобку, не знаходзячыся ў той ці іншай інтэграцыйнай структуры, даволі складана, нават вялікім дзяржавам.

Разважаючы аб тым, што ж з`яўляецца рухавіком інтэграцыйных працэсаў у сучасным свеце, старшыня калегіі выказаў меркаванне, што, напрыклад, еўразійскі праект атрымаў імпульс "дзякуючы глабальнаму фінансаваму крызісу - тым выклікам, новым акалічнасцям, якія звязаны з развіццём свету". "Глабальны крызіс 2008 года стварыў у нейкай ступені істотную базу для праверкі нават самых развітых рэгіянальных аб`яднанняў, такіх як Еўрапейскі саюз, для магчымасці работы над памылкамі, якія яны дапусцілі ў працэсе пабудовы свайго інтэграцыйнага аб`яднання", - сказаў Віктар Хрысценка.

Ён звярнуў увагу, што новыя якасныя фазы ў развіцці еўразійскага праекта адзначаюцца менавіта ў гады пасля глабальнага крызісу. "Гэта і Мытны саюз, пачатак пабудовы Адзінай эканамічнай прасторы, пастаноўка задачы на завяршэнне работы над новым дагаворам па Еўразійскаму эканамічнаму саюзу да 2015 года", - канстатаваў старшыня Калегіі ЕЭК.

Станоўчы адбітак фінансавы крызіс пакінуў і на развіцці інтэграцыйных працэсаў у іншых рэгіёнах, адзначыў Віктар Хрысценка. "Ён задаў сур`ёзныя трэнды для развіцця інтэграцыйных працэсаў у Лацінскай Амерыцы, рэгіёне АСЕАН", - лічыць Віктар Хрысценка.

12 ліпеня 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1513
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Глобализация Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме