https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕАБР выдзеліў "Банку БелЗЭБ" крэдытную лінію ў 10 млн. долараў на мэты гандлёвага фінансавання


Як паведамляе прэс-служба ЕАБР, сродкі прызначаны для фінансавання знешнегандлёвых аперацый кліентаў гэтага банка ў дзяржавах — удзельніцах ЕАБР.
Крэдыт ЕАБР пашырыць знешнія крыніцы фінансавання кліентаў "Банка БелЗЭБ", занятых у сферы міжнароднага гандлю.

Акрамя таго, праект акажа садзейнічанне пашырэнню ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі — удзельніцамі ЕАБР і тым самым будзе спрыяць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў паміж імі. Пагадненне прадугледжвае, што не менш як 80% ад агульнай сумы крэдыту будуць накіраваны "Банкам БелЗЭБ" на фінансаванне гандлёвых пагадненняў паміж дзяржавамі — удзельніцамі ЕАБР.

Праект з "Банкам БелЗЭБ" рэалізуецца ЕАБР у межах прынятай у 2010 годзе Праграмы па развіцці інструментаў гандлёвага фінансавання і пашырэнні ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі — удзельніцамі ЕАБР.

Даведка БелаПАН. Адкрытае акцыянернае таварыства "Белзнешэканамбанк" (ААТ "Банк БелЗЭБ") было створана ў 1991 годзе. Стратэгічным акцыянерам банка (97,52% акцый) з`яўляецца расійская дзяржкарпарацыя "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)".

ЕАБР з`яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязяў. Статутны капітал ЕАБР перавышае 1,5 млрд. долараў ЗША. Дзяржавамі — удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расійская Федэрацыя і Таджыкістан.


Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2013
 
Дата публикации:31.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1430
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Торговое финансирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме