https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арганізацыйнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД пройдзе 22 мая ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску


Пра гэта паведамілі ў Выканкаме СНД.
У першую чаргу ўдзельнікі сустрэчы выберуць старшыню савета, абмяркуюць рэгламент і план яго работы на 2013-2014 гады. Плануецца таксама разгледзець пытанні, якія датычацца дзейнасці савета і яго сакратарыята, намеціць парадак дня, дату і месца правядзення наступнага пасяджэння Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі краін СНД.

Пагадненне аб утварэнні савета падпісана на саміце ў Ашхабадзе ў снежні мінулага года. У яго склад увойдуць прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Украіны, нагадалі ў Выканкаме СНД.

"Утварэнне савета дасць магчымасць актыўна развіваць міжнароднае супрацоўніцтва нацыянальных падраздзяленняў фінансавай разведкі, ажыццяўляць узаемадзеянне і абмен інфармацыяй у гэтай сферы, садзейнічаць інтэграцыі ў дзейнасць міжнародных арганізацый", - адзначылі ў прэс-службе.

Чакаецца, што дзейнасць савета будзе накіравана на разгляд і вырашэнне праблем, звязаных з ацэнкай і павышэннем эфектыўнасці аператыўнай дзейнасці фінансавых разведак, пошук шляхоў удасканалення тэхнічнай аснашчанасці і інфармацыйнага абмену, выпрацоўку механізмаў вяртання злачынных актываў, распрацоўку і рэалізацыю прафілактычных мер, звязаных з новымі фінансавымі прадуктамі, прымяненне перадавых аналітычных метадаў у рабоце.

18 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1550
 
Ключевые слова:
Финансы Содружество независимых государств Разведка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме