https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Сербія прапрацоўваюць магчымыя варыянты арганізацыі прамых рэгулярных авіязносін паміж Мінскам і Бялградам


Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РУП "Нацыянальная кампанія "Белавія" Ігар Чаргінец.
"Па ініцыятыве сербскага боку мы разлядаем магчымасць арганізацыі прамых паветраных рэгулярных зносін паміж Мінскам і Бялградам. Нам было дадзена адпаведнае даручэнне ад беларускага ўрада, і мы перайшлі да дэталёвага абмеркавання гэтага праекта. Цяпер наша кампанія падлічвае, наколькі гэты рэйс эканамічна выгадны", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі.

Аднак, паводле яго слоў, ёсць некалькі адмоўных момантаў у арганізацыі такога рэйса. "Гэта існуючы пасажырапаток паміж Бялградам і Мінскам. Ён, на жаль, не вельмі высокі, і мы разглядаем магчымасць яго стымулявання, магчымасць транзітных перавозак праз аэрапорт Бялграда ў кааперацыі з нацыянальным авіяперавозчыкам Сербіі кампаніяй Jat і транзітных перавозак праз Мінск", - паведаміў Ігар Чаргінец. Другім момантам, які таксама пакуль негатыўна ўплывае на арганізацыю гэтага рэйса, з`яўляецца пытанне яго сабекошту. "Мы праводзім перагаворы з сербскім бокам аб арганізацыі гэтага рэйса і зніжэнні сабекошту для нас. Разглядаецца пытанне зніжэння для нас кошту розных паслуг, якія, магчыма, будуць нам прапаноўваць аэрапорт Бялграда і іншыя службы, якія будуць задзейнічаны ў абслугоўванні рэйса", - сказаў ён.

Намеснік гендырэктара паведаміў, што ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Сербію на чале з намеснікам прэм`ер-міністра Беларусі Пятром Пракаповічам, бакі правялі сустрэчы на розных узроўнях, у тым ліку ў міністэрстве транспарту Сербіі з удзелам аэрапорта Бялграда, авіякампаніі Jat і іншых службаў. "Сербскі бок паабяцаў у бліжэйшыя дні прадставіць спецыяльныя цэнавыя прапановы па асбслугоўванню рэйса "Белавія" ў Бялград. Пасля гэтага мы пералічым кошт рэйса, паглядзім яго эфектыўнасць і будзем прымаць рашэнне аб яго адкрыцці", - адзначыў намеснік кіраўніка авіякампаніі.

Разам з тым Ігар Чаргінец выказаў меркаванне, што настроенасць двух бакоў да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, вялікая колькасць праектаў, намечаных да рэалізацыі ў ходзе візіту беларускай дэлегацыі ў Сербію, безумоўна, дадуць штуршок да павелічэння як пасажырскіх, так і грузавых перавозак паміж Беларуссю і Сербіяй. "Таму аргнізацыю гэтага рэйса можна разглядаць з перспектывай павелічэння пасажырапатоку паміж краінамі, у сувязі з чым, безумоўна, будзе палепшана сітуацыя, што датычыцца эканамічнай эфектыўнасці выканання гэтага рэйса", - лічаць Ігар Чаргінец.

18 мая 2013, Бялград
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2013
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:1461
 
Ключевые слова:
Беларусь-Сербия Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме