https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Паказчыкі па знешнім доўгу Беларусі прывядуць у адпаведнасць з метадалогіяй МВФ


Змяненні і дапаўненні плануецца ўнесці ў канцэпцыю кіравання валавым знешнім доўгам Беларусі, іншыя нарматыўныя прававыя акты для прывядзення паказчыкаў па знешнім доўгу ў адпаведнасць з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.
Адпаведныя прапановы ў першым паўгоддзі 2012 года падрыхтуюць Мінэканомікі, Мінфін і Нацыянальны банк. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі № 223/7 ад 12 сакавіка 2012 года, паведаміла прэс-служба ўрада.

Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў план мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі кіравання валавым знешнім доўгам Беларусі, зацверджаны пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі № 574/12 ад 6 мая 2011 года.

Згодна з пастановай, прыцягненне міжнародных фінансавых арганізацый для аналізу сістэмы кіравання валавым знешнім доўгам і вызначэння далейшых кірункаў яе ўдасканалення, якое Мінэканомікі, Нацыянальны банк і Мінфін ажыццяўлялі ў 2011 годзе шляхам арганізацыі працы місій міжнародных фінансавых арганізацый, зараз будзе праводзіцца пастаянна.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі дапоўнены чатырма пунктамі. Цяпер ім прадугледжана таксама распрацоўка парадку ўліку (рэгістрацыі) і ўзгаднення прыцягнення знешніх пазыкаў арганізацыямі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе, якую ў першым паўгоддзі 2012 года павінны ажыццявіць Мінэканомікі, Нацыянальны банк, Мінфін і МЗС, адправіўшы прапановы ва ўрад Беларусі. Апрача таго, Мінфін арганізуе ўлік знешніх пазыкаў, прыцягнутых пад гарантыі ўрада Беларусі, і будзе даваць адпаведную інфармацыю ў Міністэрства эканомікі. Нацыянальны банк арганізуе аналіз знешняга доўгу банкаўскага сектара.

Цяпер план мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі кіравання валавым знешнім доўгам Беларусі складаецца з 12 пунктаў. Ён уключае складанне справаздачы аб валавым знешнім доўгу і падрыхтоўку прагнозу аб маючых адбыцца плацяжах па пагашэнні і абслугоўванні знешняга доўгу ў разрэзе сектараў эканомікі; падрыхтоўку і накіроўванне ў Савет міністраў і Нацыянальны банк аналітычнай запіскі аб стане валавога знешняга доўгу, што ўтрымлівае ацэнку паказчыкаў эканамічнай бяспекі па пытаннях валавога знешняга доўгу рэспублікі; інфармаванне замежных інвестараў аб макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі, уключаючы інфармацыю аб стане валавога знешняга доўгу рэспублікі; павышэнне інфармаванасці кіраўнікоў прадпрыемстваў рэальнага сектара ў частцы эфектыўных стратэгій кіравання знешнім доўгам, магчымых інструментаў мінімізацыі рызыкаў знешніх запазычанняў.

Таксама планам прадугледжаны разгляд у 2012 годзе магчымасці выдзялення ў сістэме аналізу знешніх абавязацельстваў арганізацый з пераважаючай доляй дзяржаўнай уласнасці, распрацоўка ў 2012—2013 гадах прапаноў аб формах статыстычнай справаздачнасці па ўліку валавога знешняга доўгу ў частцы іншых сектараў для павышэння якасці аналізу валавога знешняга доўгу Беларусі і кіравання ім, удасканаленне ў 2011—2012 гадах сістэмы індыкатараў паказчыкаў валавога знешняга доўгу з улікам нацыянальных асаблівасцяў, распрацоўка дыферэнцыраваных узроўняў іх крытычнасці з улікам палітыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2012
 
Дата публикации:20.03.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2494
 
Ключевые слова:
Внешний долг Беларуси Государственная собственность Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме