https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма мяркуе, што Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) ужо не працуе


Пра гэта ён заявіў на першым пасяджэнні Клуба галоўных рэдактараў СНД, Балтыі і Грузіі на тэму "Ці трансфармуецца СНД у новую палітыка-эканамічную структуру?", якое прайшло 10 лютага ў рэдакцыі газеты "Известия в Украине".
"У СНД за час яго існавання было прынята больш як тысяча рашэнняў. Праўда, пераважная большасць іх не выконваліся. Рэспублікі ўваходзілі ў СНД з рознымі пажаданнямі, са сваімі мэтамі. Інтэграцыйных працэсаў не было бачна, ні ў эканамічных, ні ў палітычных адносінах", — цытуе экс-прэзідэнта Украіны сайт газеты "Известия в Украине".

"Што ж гэта за Садружнасць? І шкоды няма, і карысці вялікай няма, як дрэва сухое", — сказаў Кучма.

"Мне здаецца, сёння, напэўна, калі галоўныя падзеі пройдуць у Расіі (выбары прэзідэнта. — БелаПАН.), трэба набрацца мужнасці і адслужыць малебен па СНД", — заявіў Кучма.

Былы прэзідэнт нагадаў, што і дагэтуль усе галоўныя рашэнні прымаліся паміж краінамі СНД на двухбаковым узроўні, а з узнікненнем Мытнага саюза сітуацыя яшчэ больш ускладнілася. Зараз шэраг пытанняў неабходна вырашаць ужо з кіраўніцтвам МС. "Паглядзім, як працуе Мытны саюз. Мы будзем дакладна ведаць, бо ў выпадку чаго Лукашэнка абавязкова выступіць", — заявіў Кучма, дадаўшы, што ён хоча пажадаць Мытнаму саюзу ўдачы, паколькі ў адзіночку ніводная краіна не справіцца з задачамі, што стаяць перад ёю.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2012
 
Дата публикации:10.02.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2431
 
Ключевые слова:
Таможенный союз Содружество Независимых Государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме