https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінсельгасхарч змяніў мінімальныя экспартныя цэны на малочную і мясную прадукцыю


Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 29 снежня 2022 года нумар 130, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змяніла гранічныя мінімальныя цэны на асобныя віды тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. 

Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, Азербайджан, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).

У адпаведнасці з дакументам, свежыя або ахалоджаныя тушы і паўтушы маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,4 за кг, а ад дарослай БРЖ - танней за $4,2 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэйшы за $4,35 і $3,9 за кг.

У дакумент таксама трапілі такія пазіцыі, як малако і вяршкі, масла і сыры.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2023 года.

3 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:778
 
Ключевые слова:
Ценообразование Экспорт Продовольствие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме