https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 года нумар 970, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Беларусь з 1 студзеня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін змяняюцца, у прыватнасці, на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — $16,7 за 1 т (раней — $43,3), прамагонны бензін — за $9,1 за 1 т (раней — $23,8), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, альяс шмаравальны — $5 за 1 т (раней — $12,9).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 снежня 2022 года. Тады яны павышаліся.

Звязда, 3 студзеня 2023
 
Дата публикации:03.01.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:749
 
Ключевые слова:
Таможенные пошлины Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме