https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сурыкаў: Бясконцыя крэдыты без задзейнічання ўласных магчымасцяў да дабра Беларусь не прывядуць


Расія хоча разумна аб`яднаць актывы расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў, і гэта ў інтарэсах эканомік абедзвюх краін, заявіў у эксклюзіўным інтэрв`ю БелаПАН пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
"Можна прывесці прыклад МАЗа і КамАЗа, — зазначыў дыпламат. — Зараз яны фактычна — канкурэнты. Патрэна нам гэтая канкурэнцыя на агульным рынку — расійска-беларуска-казахскім? Не. Значыць, трэба, каб была адзіная структура, якая працуе на наш з вамі рынак, паляпшае канкурэнтнасць сваёй прадукцыі і здольная эфектыўна працаваць на знешніх рынках. Але гэта зусім не звязана з палітычнай матывацыяй. <…> Якім павінна быць аб`яднанне гэтых прадпрыемстваў — гэта ўжо іншае пытанне. Парытэтна ці яшчэ як-небудзь — гэта справа тэхнікі. Важна, каб гэта было на карысць народаў, з захаваннем саміх гэтых прадпрыемстваў і працоўных месцаў і павышэння іх агульнай канкурэнтаздольнасці".

Растлумачваючы прыроду цікавасці расійскіх улад і бізнесу да прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, Сурыкаў заўважыў:

"Давайце паглядзім, у чым зацікаўлена Расія з пазіцый любога крэдытора. Пазіцыя МВФ як крэдытора, дарэчы, таксама падобная. У ёй прысутнічае слова "прыватызацыя". Таму што для пераадолення эканамічнага крызісу ў любой краіне павінны быць задзейнічаныя найперш унутраныя рэсурсы гэтай краіны. Што такое продаж часткі актываў? Гэта атрыманне грошай за гэтыя актывы, напаўненне золатавалютных рэзерваў, расшыўка вузкіх месцаў у валютных справах. І гэта прыход інвестыцый. Вось у чым галоўная ідэя — задзейнічаць унутраныя рэзервы краіны, таму што бясконцыя крэдыты без задзейнічання ўласных магчымасцяў да дабра Беларусь не прывядуць, а могуць толькі пагоршыць сітуацыю. Мы добра гэта памятаем па 2009 годзе: дэвальвацыя беларускага рубля, бяздзеянне, найперш Нацыянальнага банка, ці, наадварот, дзеянні, якія стварылі каласальны навес зусім незабяспечаных грошай, і вось яно — сітуацыя паўтараецца. Наступная дэвальвацыя — 56%, а насамрэч усе 70%. І за гэты час Беларусь падрасла ў крэдытных даўгах яшчэ. Што далей? Дэфолт краіны? Вось чаго мы не хочам у першую чаргу".

Паводле слоў Сурыкава, вызначаць, паводле якіх правілаў будзе праходзіць прыватызацыя, — выключнае права ўлад Беларусі, і ў іх ёсць магчымасць правесці яе якасна і празрыста. "Вядома, я не выключаю, што частка расійскіх бізнесменаў хацела б у гэтым паўдзельнічаць. Таму што беларускія таксама хацелі б увайсці на расійскі рынак, і ўваходзяць. Гэта звычайны працэс ва ўсім свеце", — заключыў пасол.

Ён таксама падкрэсліў, што ўсе здзелкі, якія ў Беларусі прайшлі з удзелам расійскага бізнесу, прайшлі на аснове заключэнняў незалежных ацэншчыкаў. "Навошта ж нам, блізкім братам, ад няма чаго рабіць ушчамляць Беларусь, а потым зноў яе субсідзіраваць? На "халяву" нешта прыватызаваў, а потым у яе зноў грошай няма, зноў давай ёй крэдыты… Не, мы ў гэтым не зацікаўленыя. Кожная рэч мае сваю рэальную цану. Якая гэта цана — скажуць незалежныя ацэншчыкі".

БелаПАН
19 ліпеня 2011
 
Дата публикации:19.07.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2944
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Беларусь-Россия Приватизация Финансы Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме