https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржбанк Кітая мае намер фінансаваць праект па перааснашчэнні Добрушскай папяровай фабрыкі


Урадам ухвалены праект рамачнага пагаднення паміж урадам Беларусі і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, паведаміла прэс-служба Мінэканомікі.
У пагадненні ўтрымліваецца намер кітайскага боку фінансаваць інвестпраект "Тэхнічнае перааснашчэнне філіяла "Добрушская папяровая фабрыка ААТ "Кіраўнічая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры" з арганізацыяй вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону".

Як пракаментавалі ў Мінэканомікі, сутнасць інвестпраекта заключаецца ва ўстаноўцы кардонаробчай машыны магутнасцю 200 тыс. тон за год. Плануецца выпускаць два віды кардону, якія б адпавядалі еўрапейскай класіфікацыі: SBB (для вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў тыпу "тэтрапак") і FBB (для паліграфічнай, фармацэўтычнай і касметычнай галінаў). Таксама праектам плануецца арганізацыя вытворчасці беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы для выкарыстання яе ў кампазіцыі кардону і рэканструкцыя аб`ектаў водападрыхтоўкі і ачышчальных збудаванняў.

Інвестыцыйны кошт праекта — 348 млн. долараў ЗША, у тым ліку капітальныя затраты — 286 млн. долараў.

У адпаведнасці з падпісаным рамачным пагадненнем прадугледжана 100-працэнтнае фінансаванне за кошт крэдыту Дзяржаўнага банка развіцця КНР, уключаючы 15% авансу і 85% асноўнага крэдыту.

Праект з`яўляецца экспартна арыентаваным, да 70% гатовай прадукцыі будзе пастаўлена на знешнія рынкі.

Валютаакупнасць праекта складае 6 гадоў, тэрмін акупнасці інвестыцый — 13 гадоў; рэнтабельнасць продажу — каля 19%. Выручка на аднаго працуючага — каля 170 тыс. долараў ЗША, што вышэй у пяць разоў за фактычны ўзровень па гэтым прадпрыемстве за 2010 год.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2011
 
Дата публикации:23.09.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2381
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Инвестиции Добруш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме