https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Здольныя зрабіць самі". Качанава сабрала нараду па лакалізацыі на мотавелазаводзе


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла 7-га снежня чарговую нараду з зацікаўленымі па пытанні функцыянавання ААТ "МотаВелаЗавод". Асноўная тэма, якая была разгледжана, - выхад на больш высокі ўзровень лакалізацы.
Наталля Качанава адзначыла, што 9 лістапада на прадпрыемстве прайшла сустрэча з яе ўдзелам. "Абмеркавалі тыя пытанні, якія вырашаны цяпер, і тое, што яшчэ неабходна зрабіць, каб выканаць даручэнне Прэзідэнта нашай краіны. Да новага года мы павінны паказаць, што будзе выпускаць прадпрыемства "МотаВелаЗавод", - нагадала яна. Размова ідзе аб лакалізацыі выпускаемай прадукцыі, пашырэнні асартыменту.

"Прэзідэнт не раз гаварыў, што мы можам зрабіць усё самі. І жыццё паказвае, што гэта так. Узяць хаця б сістэму аховы здароўя, - заўважыла спікер. - Але прадпрыемствам, якія працуюць у нашай краіне, трэба больш актыўна ўключацца. Тым больш мы некалі былі фінішнай вытворчасцю, калі тут (была сканцэнтравана) і электроніка, і машынабудаванне".

Наталля Качанава заўважыла, што на сустрэчы 9 лістапада стала зразумела, што да канца пытанні лакалізацыі не вырашаны, таму што шэраг айчынных прадпрыемстваў або недастаткова прапрацавалі адпаведныя моманты, або ёсць шэраг перашкод, якія не дазваляюць у поўнай меры выпускаць камплектуючыя для матацыклаў і веласіпедаў. Кіраўнікі прадпрыемстваў, запрошаныя сёння на пасяджэнне, агучылі бягучую сітуацыю.

Да 1 студзеня, калі неабходна далажыць Прэзідэнту аб выкананні даручэння, застаецца зусім мала часу, адзначыла Наталля Качанава. Спікер падкрэсліла, што кіраўніка дзяржавы неабходна будзе праінфармаваць аб працэнце лакалізацыі ўжо выпускаемай прадукцыі, а таксама напрацоўках, якія забяспечваюць выпуск больш сучаснага асартыменту.

Як адзначыў пасля нарады дырэктар мінскага мотавелазавода Сяргей Манько, пастаўлена задача да заканчэння першага квартала 2023 года нарасціць лакалізацыю да 26 працэнтаў (гэта датычыцца айчыннага матацыкла "Мінск").

"Да канца 2023 года матацыкл "Мінск" будзе лакалізаваны да 36 працэнтаў, але на гэтым работа не спыняецца. Мы будзем праводзіць работу па лакалізацыі і далей", - сказаў ён.

Акрамя таго, актуальна пытанне і мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей.

Як паведамлялася, 15 жніўня Прэзідэнт азнаёміўся з работай мотавелазавода. На прадпрыемстве яму далажылі аб пашырэнні наменклатуры выпускаемых вырабаў і перспектывах развіцця вытворчасці ў новых умовах.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія камплектуючыя цяпер закупляюцца за мяжой, і падкрэсліў, што трэба імкнуцца да таго, каб рабіць сваё. Напрыклад, па асобных вырабах лакалізацыя толькі каля 20 працэнтаў, а ва ўмовах цяперашняй абстаноўкі ў свеце, санкцыйнага націску такі падыход нясе ў сабе пэўныя рызыкі.

"Мы павінны рабіць сваё! - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Тое, што завёз запчасткі, сабраў тут... Гэта добра з кітайцамі (камплектуючыя мотавелазавод закупляе ў Кітаі.) у нас добрыя адносіны. Гэта павінна быць сваё, наколькі магчыма. І так па ўсіх матацыклах і веласіпедах".

7 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1012
 
Ключевые слова:
Мотовелозавод Локализация Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме