https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае прадпрыемства, якое трапіла пад санкцыі ЗША, нарасціла экспарт да 105%


ААТ патрапіла ў новы пакет абмежаванняў у дачыненні да РФ у верасні гэтага года, паколькі экспартуе матэрыялы для абароннай прамысловасці Расіі.
Нягледзячы на ​​знешнія фактары, аб`ём экспарту не знізіўся на ААТ "СветлагорскХімвалакно" - нават павялічыўся, заявіў у сераду журналістам гендырэктар прадпрыемства Васіль Касцюкевіч.

"Наша прадпрыемства шматпрофільнае, і мы пастаўляем прадукцыю за мяжу - 80% ідзе на экспарт. Нягледзячы на ​​знешнія фактары, аб`ём экспарту не знізілі. Сёлета нават нарасцілі - 105% да ўзроўню мінулага года. І спадзяемся, што ў далейшым будзем таксама нарошчваць экспартныя пастаўкі", - адзначыў ён у кулуарах міжнароднага тэхналагічнага форуму "Мінскія навуковыя чытанні".

Паводле яго слоў, прадукцыя прадпрыемства вядома не толькі ў Саюзнай дзяржаве, але і далёка за яе межамі. А з прычыны санкцый імпартазамяшчэнне - ключавое пытанне, дадаў ён.

"Спадзяемся, усё, што мы куплялі па імпарце, заменім на беларускую і тым самым гарантуем бяспеку нашай вытворчасці", - падкрэсліў гендырэктар прадпрыемства.

Таксама ён адзначыў, што цяпер магутнасці "Сахіма" загружаны больш як на 90 адсоткаў.

"Ёсць упэўненасць у тым, што і далей будзем працаваць стабільна. У прынцыпе нам не страшныя сённяшнія санкцыі - мы толькі развіваемся і ўмацоўваем сваю вытворчую базу і кааперацыю сярод нашых прадпрыемстваў", - заявіў Касцюкевіч.

Як ААТ патрапіла пад санкцыі?

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі 30 верасня бягучага года з-за далучэння вызваленых рэгіёнаў ва Украіне. Абмежаванні датычацца некаторых членаў Дзярждумы і Савета Федэрацыі.

Таксама пад санкцыі трапілі члены сем`яў Шайгу, Мядзведзева, Сабяніна і Мішусціна.

Кампаніі, якія размешчаны ў Беларусі, Расіі, КНР і Арменіі таксама сталі мэтай новага пакета санкцый. "Светлагорскае хімвалакно" экспартуе матэрыялы для абароннай прамысловасці Расіі, таму на яго таксама распаўсюджваюцца пэўныя абмежаванні.

Мінск, 7 снежня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:07.12.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:844
 
Ключевые слова:
Хімволокно Светлагорск Санкции Экспорт Оборонная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме