https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Ашчадным банкам Расіі


Перспектывы развіцця супрацоўніцтва з Ашчадным банкам Расіі абмяркоўваліся 12 ліпеня ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення ААТ "Ашчадны банк Расіі" Германам Грэфам.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Герману Грэфу за тую падтрымку, якую Ашчадны банк Расіі і яго даччыны банк у Беларусі ААТ "БПБ-Банк" аказваюць рэальнаму сектару беларускай эканомікі. "І параіцца трэба, і ёсць што абмеркаваць. Я хачу вам шчыра падзякаваць, што на працягу гэтага года і ў канцы мінулага, калі ў нас узніклі пэўныя праблемы, як вы і абяцалі, БПБ-Банк, ваша падраздзяленне ў Беларусі, вельмі прыстойна сябе, як мяне інфармуюць, сёння паводзіць. Вы аказваеце падтрымку нашаму рэальнаму сектару эканомікі з набыццём тавараў па імпарце, вядучым нашым прадпрыемствам. Гэта дарагога каштуе, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Я вельмі цаню і вельмі рады, што мы ў свой час лёс гэтага банка (БПБ-Банка. — Заўвага БЕЛТА ) звязалі з Ашчадным банкам Расіі і маем сёння адпаведную падтрымку".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у ходзе сустрэчы абмеркаваць існуючыя праблемы. "Ды і вы, я ведаю, маўчаць не будзеце, падкажаце тое, што вы бачыце збоку, што нам трэба зрабіць у гэтай сітуацыі. Для нас гэта вельмі важна", — дадаў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу Герман Грэф паведаміў, што з пачатку гэтага года Ашчадны банк Расіі накіраваў дадатковую ліквіднасць на падтрымку БПБ-Банка ў памеры каля $480 млн. "Гэта дапамагло падтрымаць устойлівасць нашага банка. Лічу, што мы таксама ў гэты перыяд часу дапамаглі многім прадпрыемствам Беларусі ў энергетыцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы", — адзначыў кіраўнік Ашчаднага банка Расіі.

"Мы бачым, што пры наяўнасці збалансаванай палітыкі да канца гэтага года сітуацыю ў Беларусі можна не толькі стабілізаваць, але і істотна палепшыць. Я падрыхтаваўся па тым, чым бы мы маглі быць вам карысныя ў гэты перыяд часу", — сказаў Герман Грэф.

Заснаваны ў 1841 годзе акцыянерны камерцыйны Ашчадны банк Расійскай Федэрацыі з`яўляецца буйнейшым банкам Расійскай Федэрацыі і СНД. Па выніках 2010 года ён уваходзіць у дзясятку самых прыбытковых банкаў свету.

Яго актывы на 1 студзеня 2011 года склалі больш за чвэрць актываў банкаўскай сістэмы Расійскай Федэрацыі (27 працэнтаў), доля ў банкаўскім капітале — 26 працэнтаў. У 2010 годзе каля палавіны (47,9 працэнта) зберажэнняў расійскіх грамадзян захоўвалася ў Ашчадным банку Расіі. Крэдытны партфель банка складае каля трэці ўсіх выдадзеных у Расіі крэдытаў.

Звязда, 13 ліпеня 2011
 
Дата публикации:13.07.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3166
 
Ключевые слова:
Финансы Валюта Кризис в Беларуси Сбербанк России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме