https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кудрын: Умовы крэдыту ЕўрАзЭС будуць перагледжаны, калі Мінск не выканае абавязацельствы


Умовы выдзялення Беларусі стабілізацыйнага крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС могуць быць перагледжаны пры невыкананні шэрагу абавязацельстваў, паведаміў журналістам віцэ-прэм`ер — міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. Гэту заяву ён зрабіў у Лондане, дзе 8 ліпеня праходзіць пасяджэнне расійска-брытанскага ўрадавага камітэта па гандлі і інвестыцыях.
Паводле слоў Кудрына, якія прыводзіць РІА Новости, наступны этап вызначэння ўмоў выдзялення чарговага траншу адбудзецца ў лістападзе, калі будуць падведзены вынікі выканання Мінскам узятых на сябе абавязацельстваў.

Адказваючы на пытанне, ці магчымы перагляд умоў давання крэдыту ў выпадку захавання ў Беларусі абмежаванняў на імпарт, Кудрын адказаў: "Я не выключаю".

Ён упэўнены, што абмежаванне імпарту, часткі цэн на рынку, а таксама сітуацыя з валютнымі курсамі недапушчальныя падчас крызісу. "Хвароба заганяецца ўглыб", — сказаў Кудрын.

Паводле яго слоў, адміністрацыйныя меры беларускіх уладаў не прывядуць да аздараўлення эканомікі і не могуць разглядацца як меры выхаду з крызісу.

"У мяне склалася ўражанне, што беларускія ўлады не прымаюць дастаткова мер для выхаду з крызісу", — заявіў расійскі віцэ-прэм`ер.

Ён зазначыў, што за тры гады ў Беларусі склаўся "фантастычны" дэфіцыт рахунку наяўных аперацый па экспарце-імпарце. Зараз дэфіцыт складае 16% ВУП, што робіць эканоміку краіны вельмі няўстойлівай, мяркуе Кудрын.

На яго думку, галоўны спосаб змяніць гэты дысбаланс — прыцягнуць дадатковую валюту для куплі імпартных тавараў, пры тым што на экспарце Беларусь зараз зарабіць не можа. Яшчэ тры гады таму, зазначыў міністр фінансаў, Мінск адмовіўся ад паступовай дэвальвацыі нацыянальнай валюты, а недахоп прытоку замежнай валюты кампенсаваў крэдытамі.

Кудрын заявіў, што восенню трэба будзе ацаніць дзеянні Беларусі па выхадзе з крызісу, у тым ліку наколькі рынкавымі яны з`яўляюцца.

Паводле яго слоў, дадатковыя рэсурсы для эканомікі можа даць прыватызацыя. "Але калі ўрад не гатовы выкарыстаць гэты рэсурс, то даванне крэдытнай дапамогі лічу менш абгрунтаваным, — сказаў Кудрын. — Дапамога можа быць аказана пасля таго, як Беларусь сама пачне дзейнічаць".

У адпаведнасці з пагадненнем аб выдзяленні крэдыту ЕўрАзЭС на 3 млрд. долараў Беларусь атрымае грошы некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд. долараў у 2011 годзе, прыкладна 800 млн. долараў у 2012-м і 1 млрд. — у 2013-м.

Адной з умоў давання крэдыту з`яўляецца прыватызацыя дзяржактываў на 7,5 млрд. долараў (па 2,5 млрд. штогод). Між тым Аляксандр Лукашэнка не раз заяўляў, што актывы не будуць прададзены за "бесцань".

БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2011
 
Дата публикации:09.07.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2767
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы Кризис в Беларуси Кредиты Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме