https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат: даходы насельніцтва ў Беларусі працягваюць расці


Заработная плата займае ўсё большую долю сярод грашовых паступленняў жыхароў Беларусі, а сацвыплаты захоўваюць другое месца.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва за першае паўгоддзе 2024 года выраслі на 9,6%, калі параўноўваць з такім жа перыядам мінулага года, паведамляе Белстат.

Рост даходаў пакуль больш інтэнсіўны, чым за ўвесь папярэдні год (было 6,3%).

Як і раней, заработныя платы займаюць першае месца па аб’ёме – 65%. Раней па выніках студзеня-мая было 64,6% – гэта значыць доля крыху вырасла.

Сацыяльныя трансферты (пенсіі, дапамога, стыпендыі і гэтак далей) застаюцца на другім месцы – 22,3%.

Даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, склалі 78% ад агульнага аб’ёму.

На апошнім месцы знаходзяцца даходы ад уласнасці і іншыя, якія ў агульным аб’ёме даходаў беларусаў склалі 4,9%.

Зарплаты беларусаў

Па падліках Белстата, амаль 24% працуючых беларусаў атрымліваюць ад 1 да 1,5 тысячы рублёў за месяц.

Акрамя таго, павялічваюцца высокааплатныя праслойкі. Напрыклад, ад 3 да 5 тысяч у маі мінулага года атрымлівалі 6%, а ў маі 2024 года – 10,5%.

Зніжаецца колькасць нізкааплатных супрацоўнікаў: у маі мінулага года зарплата менш за 500 рублёў была ў 2%, а праз год – у 1,5%.

Мінск, 18 жніўня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:18.08.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Статистика Уровень жизни Зарплата Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме