https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі вытворчасць грузавых аўтамабіляў у першым квартале вырасла амаль удвая


Вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання ў студзені—сакавіку 2011 года ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага вырасла на 33,2% і склала 2 трлн. 323,7 млрд. рублёў.
Паводле звестак Белстата, у першым квартале выпушчана 4,7 тыс. грузавых аўтамабіляў, што ў 1,96 разу перавысіла аналагічны паказчык 2010 года.

Выпушчаны таксама 54 тралейбусы (на 38,5% больш), 471 аўтобус (на 67,6% больш), 1.116 аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў (на 2,6% менш), 1.150 матацыклаў, матаролераў і мапедаў (у 1,8 разу больш), 47 тыс. веласіпедаў (у 2,7 разу больш), 162 грузавыя вагоны (на 29,3% менш).

Запасы транспартных сродкаў на 1 красавіка склалі 774,2 млрд. рублёў (97,3% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці). Грузавых аўтамабіляў сабралася 1,3 тыс. шт. (84,7%), аўтобусаў — 90 шт. (57,3%), аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў — 318 шт. (85,5%), грузавых вагонаў — 16 шт. (29,6%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2011


 
Дата публикации:17.04.2011
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2510
 
Ключевые слова:
Белорусская промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме