https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ў Беларусі на фоне росту агульнага аб`ёму харчовай вытворчасці знізіўся выпуск цукру, алею, хлеба і гарэлкі


Аб`ём вытворчасці ў харчовай прамысловасці ў студзені—лютым 2011 года павялічыўся на 11,8% адносна студзеня—лютага 2010 года, паведамляе Белстат.
Пры гэтым на 3,6% знізіўся выпуск цукру — да 161,5 тыс. тон. У лютым выраблена 79,1 тыс. тон (на 15,8% менш, чым у лютым 2010 года). Запасы цукру на 1 сакавіка 2011 года склалі 221,4 тыс. тон — 274,2% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці.

Таксама знізілася вытворчасць прадуктаў з бульбы — на 2,4% (665 т), алею — на 13,7% (13,8 тыс. т), хлеба і хлебабулачных вырабаў — на 4% (78,9 тыс. т), макаронных вырабаў — на 0,7% (3,3 тыс. т), гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў — на 3,3% (2,4 млн. дал).

Выпуск мяса за студзень 2011 года вырас на 3,7% (98,1 тыс. т), плодаагароднінных кансерваў — на 26,1% (63,5 млн. умоўных слоікаў), пладовых він — на 4% (2,6 млн. дал), вінаградных він — на 32,4% (335 тыс. дал), тытунёвых вырабаў — на 33,9% (4,8 млрд. шт.), піва — на 10,7% (4,9 млн. дал).

Запасы вінаградных він на 1 сакавіка 2011 года ў 1,64 разу перавысілі сярэднямесячны аб`ём вытворчасці, каньяку — амаль у 2,1 разу, плодаагароднінных кансерваў — у 3 разы, хутказамарожанай плодаагародніннай прадукцыі — у 3,2 разу, мясных кансерваў — у 2,9 разу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2011

 
Дата публикации:19.03.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2078
 
Ключевые слова:
Пищевая промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме