https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


14 кастрычніка — сусветны Дзень стандартызацыі.


У Беларусі нарматыўная база зараз ахоплівае практычна ўсе галіны эканомікі і актыўна развіваецца. У 2009-2010 гадах прынятыя 1 200 дзяржаўных стандартаў (СТБ). Узровень гарманізацыі дзяржаўных стандартаў з сусветнымі за гэты перыяд дасягае 70 працэнтаў.
На міжнародныя рынкі і да якасці жыцця — праз стандарты

У 2011 годзе плануецца, напрыклад, распрацаваць дзяржаўныя стандарты ў чыгуначнай галіне — гэта стандарты, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да пасажырскіх вагонаў, абслугоўвання пасажыраў на чыгуначных вакзалах і самім транспарце, паслуг грамадскага харчавання ў пасажырскіх цягніках і экспедытарскіх паслуг.

У наступным годзе таксама мяркуецца распрацоўка дзяржаўных стандартаў у галіне энергаспажывання і аховы навакольнага асяроддзя, заснаваных на найноўшым заканадаўстве Еўрасаюза. Гаворка ідзе пра дзяржстандарты, што ўстанаўліваюць паказчыкі энеграспажывання ў рэжыме чакання для бытавой электрычнай і электроннай апаратуры, патрабаванняў экалагічнага праектавання рухавікоў, патрабаванні па абмежаванні энергаспажывання тэлевізараў ў рэжыме нармальнай эксплуатацыі і чакання.

Акрамя гэтага, з 1 студзеня 2011 года ўводзяцца стандарты на лён, шарсцяную пражу, выкарыстанне якіх павысіць іх якасць і канкурэнтаздольнасць. На працягу наступнага года запланаваная распрацоўка стандартаў па абазначэнні памераў бялізны для жанчын і дзяўчынак, дапаўненні сімвалаў па догляду за тэкстыльнымі вырабамі, якія б адлюстроўвалі больш сучасныя спосабы догляду.

У 2011 годзе плануецца распрацоўка дзяржаўных стандартаў на метады кантролю малака і малочнай прадукцыі, вады, а таксама дзяржстандартаў, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да маслатлушчавых прадуктаў, кандытарскіх вырабаў.

Сяргей Расолька.
Звязда
14 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:14.10.2010
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:5075
 
Ключевые слова:
Беларусь Стандартизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме