https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Германіі нагадалі палітыкам аб негатыўных наступствах санкцый і разрыву адносін з Беларуссю


У Германіі нагадалі палітыкам аб негатыўных наступствах санкцый і разрыву адносін з Беларуссю. Таварыства дружбы Германія - Беларусь распаўсюдзіла адпаведную заяву за подпісам старшыні аб`яднання, прафесара і доктара Эдгара Вайлера.
"У сувязі з плануемым увядзеннем новых абмежавальных мер ЕС адносна Рэспублікі Беларусь у выглядзе значнага павышэння мытных пошлін на імпартуемую беларускую сельскагаспадарчую прадукцыю, напрыклад, на збожжавыя культуры, Таварыства дружбы Германія - Беларусь хацела б указаць на значныя негатыўныя наступствы гэтых мер для двухбаковага германа-беларускага гандлю, а таксама глабальнай харчовай бяспекі", - адзначаецца ў заяве.

Беларусь традыцыйна ўносіць значны ўклад у забеспячэнне глабальнай харчовай бяспекі. Беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання экспартуюцца ў больш як сто краін свету, уключаючы дзяржавы Еўропы і, у прыватнасці, Германію.

"Плануемыя абмежавальныя меры ЕС нанясуць урон не толькі адпаведным кампаніям, прадпрыемствам і іх супрацоўнікам у Беларусі, але і нямецкім кампаніям, якія ўдзельнічаюць у гандлі беларускай сельскагаспадарчай прадукцыяй, што з высокай верагоднасцю негатыўна паўплывае на занятасць і рабочыя месцы іх супрацоўнікаў, - падкрэслілі ў таварыстве дружбы. - Пры гэтым рынкі краін - членаў ЕС з-за ўжо ўступіўшых у сілу санкцый даўно закрыты для беларускай драўніны і вырабаў з яе, прадукцыі з чорных металаў і сталі, а таксама шэрага іншых груп тавараў, якія да 2022 года карысталіся вялікім попытам у Германіі".

У прыватнасці, абмежавальныя меры ЕС былі ўведзены адносна беларускіх калійных угнаенняў, што нанесла значны ўрон міжнароднай харчовай бяспецы, паколькі раней іх доля на сусветным рынку калійных угнаенняў складала каля 20 працэнтаў.

"Таварыства дружбы Германія - Беларусь заклікае нямецкіх і еўрапейскіх палітыкаў не дапусціць поўнага спынення яшчэ захаваных гандлёва-эканамічных і грамадскіх сувязей з Беларуссю і ўстрымацца ад падтрымкі плануемых ЕС гандлёвых абмежаванняў. Лагічным наступствам адмовы ад усіх форм супрацоўніцтва з Беларуссю можа стаць далейшая дэградацыя і, у рэшце рэшт, страта адносін дружбы і супрацоўніцтва з Беларуссю для Германіі і ў ЕС", - гаворыцца ў заяве.

21 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:260
 
Ключевые слова:
Германия Санкции Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме