https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бюджэт у 2023 годзе захавае сацыяльную накіраванасць


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў.
"Расходы на фінансаванне сацыяльнай сферы павялічацца на 17,5 працэнта да ацэнкі бягучага года. У тым ліку больш як на Br10 млрд павялічацца расходы як на ахову здароўя, так і на адукацыю. Тэмп росту расходаў на ахову здароўя складзе 116 працэнтаў, на адукацыю - 119 працэнтаў. На 19,3 працэнта будуць павялічаны расходы на аплату працы ў бюджэтнай сферы, на 16,5 працэнта - на выплату пенсій, на 15,8 працэнта - на выплату сацыяльных дапамог.

Дзяржава прадоўжыць субсідзіраванне будаўніцтва жылля для маладых і шматдзетных сем`яў, іншых катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і істотнае нарошчванне аб`ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля на асобных умовах для некаторых катэгорый грамадзян. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана Br1,6 млрд з тэмпам росту 110,6 працэнта да ацэнкі бягучага года", - сказаў Раман Галоўчанка.

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў у гутарцы з журналістамі таксама пракаменціраваў бюджэт на 2023 год. "Бюджэтная сфера атрымае больш. Асноўны ўпор на заработную плату. Плануецца рост фонду аплаты працы. Таксама бюджэтныя расходы звязаны з такімі сацыяльнымі выплатамі, як стыпендыі, дапамогі, харчаванне ва ўстановах адукацыі. Усе яны будуць праіндэксаваны з ростам, які ўлічвае бягучую інфляцыю", - адзначыў ён.

25 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.10.2022
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:833
 
Ключевые слова:
Финансы Бюджет Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме