https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск і Пекін сталі гарадамі-пабрацімамі


Дакумент падпісалі ў кітайскай сталіцы старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і мэр Пекіна Ван Аньшунь, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Мінск і Пекін заключылі пагадненне аб пабрацімскіх сувязях.

Андрэй Шорац выказаў упэўненасць у тым, што падпісанне пагаднення дапаможа двум гарадам выйсці на новы ўзровень развіцця адносін.

"У першую чаргу гэта датычыцца пытанняў эканомікі. Мы разгледзелі некалькі напрамкаў работы беларускіх прадпрыемстваў на рынках Пекіна - у сферах медыцыны, харчавання, машынабудавання, культуры. Таксама абмеркавалі пытанні абмену адукацыйнымі праграмамі, стыпендыямі, навучання нашых студэнтаў кітайскай мове, кітайскіх студэнтаў рускай і беларускай мовам. І галоўны напрамак супрацоўніцтва - гэта турызм", - сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

У сваю чаргу мэр Пекіна Ван Аньшунь падкрэсліў, што дагавор пасадзейнічае развіццю дружбы паміж гарадамі і народамі. Паводле яго слоў, добрым стымулам для пашырэння супрацоўніцтва стаў візіт старшыні КНР у Беларусь у мінулым годзе. Тады лідары дзвюх краін дасягнулі шэрага дамоўленасцей па ўмацаванні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і пашырэнні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

"Беларусь з`яўляецца мостам паміж Еўропай і Азіяй. І пагадненне, якое мы падпісалі, дасць стымул не толькі развіццю адносін дзвюх краін або дзвюх сталіц, гэта пагадненне дапаможа рэалізацыі буйной міжнароднай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", якую вылучыў старшыня КНР Сі Цзіньпін", - адзначыў Ван Аньшунь.
_________________________________

Па выніках 2015 года аб`ём гандлю паміж Мінскам і Пекінам склаў $800 млн. У беларускай сталіцы працуюць 45 прадпрыемстваў з кітайскім капіталам, паспяхова рэалізуюцца сумесныя інвестпраекты. Самым буйным і найбольш вядомым прыкладам супрацоўніцтва стала будаўніцтва гасцініцы "Пекін".

29 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2016
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:749
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Мінск Пекин Товарооборот Транзит Логистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме