https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускаму народу ўласціва імкненне агульнымі сіламі развіваць сваю краіну


Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, якая сёння прысутнічае на фінальным гала-канцэрце рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Мы - разам!".
"У Беларусі ёсць вельмі важны складнік - гэта з`яднанасць нашага народа, жаданне разам развіваць сваю краіну. Яднанне народа сведчыць аб тым, што ў нашай краіны вялікая і светлая будучыня", - сказала Лілія Ананіч.

Паводле яе слоў, калі людзі збіраюцца разам і выказваюць агульныя эмоцыі, агульныя пачуцці, гэта заўсёды душэўны ўздым. "І сёння ў зале Палаца спорту мы бачым самых знакавых артыстаў нашай краіны, бачым творчую інтэлігенцыю, спартсменаў, моладзь - мы разам", - адзначыла міністр.

Акцыя "Мы - разам!" пачалася ў лютым. У час яе першага этапу ў абласных і раённых цэнтрах, аграгарадках і Мінску прайшлі канцэрты з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў. Кульмінацыяй першага этапу стаў гала-канцэрт 3 ліпеня каля стэлы "Мінск - горад-герой" у час святкавання Дня Незалежнасці. А ў верасні ў Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску прайшлі мерапрыемствы другога этапу, якія ўключалі паказ мюзікла "Папараць-кветка" і гала-канцэрты артыстаў эстрады.

Мерапрыемствы праходзілі пры поўных залах.

9 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА 

 
Дата публикации:09.10.2015
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:983
 
Ключевые слова:
"Мы - разам!" Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме