https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан перадаў старшынства ў СНД Кыргызстану


Казахстан завяршыў старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
"Старшынства Казахстана ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў завяршаецца. Сумленна прызнаюся, што нам выпаў складаны час з эканамічнага пункту гледжання, але мы стараліся выканаць сваю місію. Усе мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках Садружнасці, праведзены", - сказаў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у пашыраным фармаце.

Прэзідэнт РК паведаміў, што гэтымі днямі ў Астане пройдзе Х Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў СНД, а ў Душанбэ адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД. "Гэтымі мерапрыемствамі мы завяршаем сваё старшынства. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім нашым партнёрам па Садружнасці за ўвагу, падтрымку нашага старшынства ў СНД", - рэзюмаваў Нурсултан Назарбаеў. Старшынства ў СНД у 2016 годзе пераходзіць Кыргызстану.

"Па прапанове Прэзідэнта Кыргызстана прынята рашэнне правесці наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў у Кыргызстане 16 верасня 2016 года", - паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

16 кастрычніка, Бурабай
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ
 
Дата публикации:16.10.2015
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:918
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Кыргызстан Саммит Астана
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме