https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінпрыроды ўпэўнены, што аграрны сектар Беларусі можа выйграць ад глабальнага пацяплення клімату


У Мінску 8 кастрычніка пачалася двухдзённая міжнародная канферэнцыя па праблеме змянення клімату ў краінах Усходняга партнёрства, арганізаваная Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа сумесна з Аўстрыйскім Чырвоным Крыжам.
Канферэнцыя з`яўляецца фінальным мерапрыемствам праекта "Форум усходніх краін па кліматычных зменах", які рэалізуецца ў краінах Усходняга партнёрства са студзеня 2013 года. У ёй бяруць удзел прыкладна 60 спецыялістаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 

У межах канферэнцыі краіны-ўдзельніцы зрабілі прэзентацыі — флэшмобы і касцюмаваныя сцэнкі з мэтай прыцягнення ўвагі да той ці іншай праблемы, звязанай са змяненнем клімату. 

Начальнік аддзела надзвычайных сітуацый і вышуку Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў паведаміў, што беларуская каманда правяла кампанію па прыцягненні ўвагі да праблемы кляшчоў і хвароб, якія яны пераносяць. "Справа ў тым, што ў сувязі з павелічэннем тэмпературы кляшчы ўсё больш распаўсюджваюцца па краіне, — адзначыў ён. — Удзельнікі прэзентацыі непрыметна наляпілі на адзенне ўдзельнікаў канферэнцыі стыкеры, на якіх напісана: "Ты не заўважыш укус кляшча, як гэты стыкер". Калегі з Арменіі прывезлі вялікую фотарамку, прысвечаную праблеме засухі, што вельмі актуальна для іх рэгіёну. Калегі з Украіны прыйшлі ў залу ў касцюмах белых мядзведзяў. Пасыл — змяненне клімату можа прывесці да таго, што белыя мядзведзі будуць разгульваць у гарадах". 

Намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела рэгулявання гідраметэаралагічнай дзейнасці і клімату Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Павел Шэрманаў упэўнены, што ад пацяплення клімату ў аграрным сектары Беларусь можа толькі выйграць. "Мы можам раней саджаць і сеяць, павялічваецца вегетацыйны перыяд для вырошчвання цеплалюбных культур, — заявіў ён. — А з іншага боку, павялічваюцца перыяды замаразак і засух. Тэмпература зімой ужо паднялася ў сярэднім на 1,1 градуса С".

БелаПАН, 8 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:08.10.2014
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1167
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Красный Крест Охрана природы Климат Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме