https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у сусветным рэйтынгу дабрабыту


Сёньня дасьледчы інстытут міжнароднай інвэстыцыйнай групы Legatum апублікаваў штогадовы рэйтынг дабрабыту, у якім ацэненая сытуацыя ў 110 краінах, дзе жыве 90 працэнтаў насельніцтва нашай плянэты. У аснову рэйтынгу пакладзенае спэцыфічнае вызначэньне дабрабыту, у якім эканамічныя фактары спалучаюцца з вымярэньнем шчасьця і якасьцю жыцьця.
Паводле рэйтынгу, найбольшы дабрабыт назіраецца ў Паўночнай Эўропе: на чале сьпісу стаяць Нарвэгія, Данія і Фінляндыя. Сярод іншых лідэраў – Аўстралія (4), Новая Зэляндыя (5), Швэцыя (6). Злучаныя Штаты займаюць 10-е месца. Эўрапейскія краіны займаюць 13 пазыцыяў у першай дваццатцы.

Найбольш населеныя краіны сьвету ня могуць пахваліцца дабрабытам. Сярод краінаў з насельніцтвам больш за 125 мільёнаў толькі ЗША трапілі ў першую дзясятку. З чатырох найбольш населеных краінаў, дзе жыве 40% насельніцтва Зямлі, толькі Бразылія (45) трапіла ў верхнюю палову сьпісу. Кітай займае 58-е, Расея – 63-е, Індыя – 88-е месца.

Беларусь у рэйтынгу дабрабыту сёлета заняла 54-е месца, абышоўшы сваіх суседзяў Расею і Ўкраіну, але саступіўшы Польшчы, Літве і Латвіі

 Краіна / год
 2010  2009
 Польшча  29  28
 Літва  42  40
 Латвія
 47  41
 Беларусь  54  55
 Расея 
 63  62
 Украіна 
 69  63

Замыкаюць рэйтынг Пакістан, Цэнтральнаафрыканская
Рэспубліка, Этыёпія, Нігерыя і Зімбабвэ.

Парамэтры, зь якіх складаецца агульная ацэнка ў рэйтынгу:

Эканоміка – Стабільныя эканамічныя сыстэмы павышаюць даход на душу насельніцтва і забясьпечваюць агульны дабрабыт.

Прадпрымальніцтва – Моцны прадпрымальніцкі клімат, у якім грамадзяне могуць разьвіваць новыя ідэі і магчымасьці для паляпшэньня жыцьця, спрыяе росту даходаў і дабрабыту.

Кіраваньне – У добра кіраваных грамадзтвах назіраецца эканамічны рост і дабрабыт грамадзянаў.

Адукацыя – Адукацыя – нарожны камень пасьпяховых грамадзтваў.

Здароўе – Моцная інфраструктура аховы здароўя, пры якой грамадзяне маюць добрае фізычнае і разумовае здароўе, спрыяе павышэньню даходаў і дабрабыту.

Бясьпека – Грамадзтвы, дзе існуюць пагрозы грамадзкай і асабістай бясьпецы, ня могуць забясьпечыць рост даходаў і дабрабыту.

Асабістыя свабоды – Калі грамадзяне карыстаюцца правамі на свабоду слова, веры, асацыяцыяў і асабістай самастойнасьці ў грамадзтве, дзе шануецца разнастайнасьць, у іх краіне назіраюцца вышэйшыя даходы і сацыяльны дабрабыт.

Сацыяльны капітал – Сацыяльныя сувязі і злучанасьць, якія існуюць у грамадзтве, калі людзі давяраюць адно аднаму, мае непасрэдны ўплыў на дабрабыт у краіне.

Беларусь пры агульным 54-м месцы у катэгорыях “Адукацыя” і “Сацыяльны капітал” заняла 23-е месца, у катэгорыі “Кіраваньне” - 104-е.

26 кастрычніка 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:26.10.2010
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:4481
 
Ключевые слова:
Уровень жизни Рейтинг Благосостояние
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме