https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь першынствуе сярод краін ЕАЭС па росце ўзроўню выкарыстання камунальных адходаў


Аб гэтым расказала дырэктар дзяржаўнай установы "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Аксана Гайдук.
Паводле слоў Аксаны Гайдук, у Беларусі штогод утвараецца каля 4 млн т цвёрдых камунальных адходаў. "Выкарыстоўваецца сёння больш за трэць таго аб`ёму камунальных адходаў, які ўтвараецца ў нашай краіне. У Беларусі, паводле аператыўнай інфармацыі (лічба будзе ўдакладняцца), па выніках 2024 года гэты ключавы паказчык склаў 37,9 працэнта. 12 гадоў таму на перапрацоўку адпраўлялася толькі 10 працэнтаў адходаў, якія ўтвараліся ў насельніцтва. Гэта значыць за гэты час узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў у нашай краіне вырас больш як у 3 разы", - расказала яна.

Паводле яе слоў, галоўнае - удалося дабіцца ўстойлівага росту ўзроўню выкарыстання камунальных адходаў. "Мы з`яўляемся лідарамі па гэтым паказчыку сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Напрыклад, у Расійскай Федэрацыі выкарыстоўваецца паўторна 13,9 працэнта ад агульнай колькасці ўтвараемых камунальных адходаў (даныя па выніках 2023 года), - прывяла факт дырэктар установы. - Сутнасць нацыянальнай стратэгіі ў абыходжанні з адходамі заключаецца ў тым, каб як мага больш іх перапрацаваць і як мага менш пахаваць на смеццевых палігонах. Для гэтага мадэрнізуецца, удасканальваецца ўся сістэма абыходжання з камунальнымі адходамі, развіваюцца магутнасці па сартаванні, укараняюцца новыя метады і тэхналогіі выкарыстання ЦКА".

Ключавыя напрамкі, па якіх ДУ "Аператар ДМР" працуе цяпер і на якіх будзе сканцэнтравана ў бліжэйшыя гады, - развіццё інфраструктуры збору і перапрацоўкі адходаў, мадэрнізацыя сістэмы кіравання камунальнымі адходамі з пераходам ад раённай да рэгіянальнай са стварэннем сучасных буйных комплексных аб`ектаў па сартаванні і выкарыстанні ЦКА, што абслугоўваюць па 3-4 раёны. "Яшчэ два важныя напрамкі, якія плануем актыўна развіваць, - энергетычнае выкарыстанне адходаў і біялагічная апрацоўка ЦКА, гэта значыць кампаставанне", - адзначыла Аксана Гайдук.

11 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
Утилизация отходов Вторсырьё
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме