https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінсельгасхарч Беларусі: плошчы пасадкі бульбы ў 2025 годзе павялічаны на 3 тыс. га


Улічваючы запатрабаванасць бульбы, якая расце, аблвыканкамамі прынята рашэнне павялічыць плошчы яе пасадкі пад ураджай 2025 года амаль на 3 тыс. га — з 16, 8 тыс. га да 19, 7 тыс. га.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прымае меры для бесперабойнага забеспячэння бульбай у міжсезонне: так, плошчы пасадкі караняплода пад ураджай 2025 года павялічаны амаль на 3 тыс. га. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў правёў нараду па пытаннях забеспячэння ўнутранага рынку бульбай і агародніннай прадукцыяй у цяперашнім міжсезонным перыядзе. Паводле даных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, патрэбнасць гандлёвых сетак у бульбе складае 2,1 тыс. т. На нарадзе былі вывучаны рэсурсы, якія маюць вобласці, і разгледжаны прапановы па нарошчванні аб’ёмаў прадукцыі на прылаўках магазінаў.

Так, асноўнымі крыніцамі паступлення бульбы на ўнутраны рынак стануць рэшткі стабілізацыйных фондаў і лішкі насеннай бульбы неабходнай харчовай каліброўкі. Абласцямі пацверджана гатоўнасць адгрузіць 2,4 тыс. т бульбы для забеспячэння попыту. Для аператыўнага вырашэння пытанняў арганізавана ўзаемадзеянне гандлёвых сетак з рэгіёнамі.

Як удакладнілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча, у 2024 годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі і фермерскія гаспадаркі сабралі 758,3 тыс. т бульбы, з якіх 48 тыс. т былі закладзены ў стабілізацыйныя фонды. У гандлёвыя сеткі ў міжсезонны перыяд гэтага года сельгасарганізацыямі краіны пастаўлена ўжо 78,3 тыс. т бульбы, што складае 153% ад заяўленай патрэбнасці. На гэты момант рэшткі стабфондаў па бульбе ў рэспубліцы роўны 5,9 тыс. т.

Улічваючы запатрабаванасць бульбы, якая расце, аблвыканкамамі прынята рашэнне павялічыць плошчы яе пасадкі пад ураджай 2025 года амаль на 3 тыс. га — з 16, 8 тыс. га да 19, 7 тыс. га.

«Для ўсіх — ад вытворцы да спажыўца — будзе выпрацавана дакладная дарожная карта. Паліцы магазінаў павінны быць запоўнены прадукцыяй у аб’ёме, дастатковым для поўнага задавальнення спажывецкага попыту», — падкрэсліў Юрый Горлаў важнасць зладжанай работы ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак.

Звязда, 6 траўня 2025
 
Дата публикации:06.05.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:67
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Продовольственная безопасность Картофель Антимононопольное регулирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме