https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан – Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва


У чацвер, 16 студзеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў відэамост Мінск – Астана на тэму: "Казахстан – Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва"

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам былі ўстаноўлены 16 верасня 1992 года. У дзвюх краінах адкрыты пасольствы.

Афіцыйныя візіты прэзідэнта Беларусі ў Казахстан адбыліся ў 1999, 2005, 2011, 2013 і 2019 гадах. Краіны супрацоўнічаюць у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай сферах, у рамках інтэграцыйных аб’яднанняў, а таксама рэалізуюць сумесныя праекты ў АПК.

Беларусь і Казахстан ажыццяўляюць канструктыўнае супрацоўніцтва на пляцоўках міжнародных арганізацый, на ўзаемнай аснове аказваюць падтрымку па ключавых пытаннях узаемадзеяння.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва ўключае больш як 80 міжнародных дагавораў. Асноватворным дакументам з’яўляецца міждзяржаўны Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года.

У якіх сферах можна чакаць паглыблення супрацоўніцтва? Як будуць развівацца транспартныя калідоры і ўмацоўвацца сувязі ў сферы адукацыі, навукі і культуры? Як паўплываюць на адносіны вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта і многае іншае выказалі свае меркаванні эксперты.

Спікеры ў Мінску:

палітолаг, прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч.

Спікеры ў Астане:

кіраўнік ГФ "Свет Еўразіі" Эдуард Палятаеў;
эксперт па знешняй палітыцы Таір Нігманаў.

Sputnik Беларусь, 16 студзеня 2025
 
Дата публикации:16.01.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:5
 
Ключевые слова:
Казахстан Сотрудничество Товарооборот Логистика Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме