https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійская кампанія будзе вырабляць у Мінску складаныя кампазіты


Прамысловая кааперацыя, пастаўкі колавай і трамвайнай тэхнікі ў Екацярынбург, арганізацыя выставы "Иннопром" у Беларусі – гэта і многае іншае абмеркавалі сёння ў Саўміне.
Кампазітныя вырабы складанай формы будуць вырабляць у Беларусі, паведаміў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым.

Інжынірынгавы цэнтр кампазітнай вытворчасці будзе адкрыты 24 лютага ў Мінску па адрасе вуліца Кальварыйская, 33/5. Старт работы дасць кіраўнік расійскага рэгіёна. Кампанія з’яўляецца "дачкой" вытворчага аб’яднання "Уральский оптико-механический завод" імя Э.С. Яламава.

"Вельмі перспектыўны напрамак, кампазітныя вырабы складанай формы. Рады, што "прызямліліся", калі можна так сказаць, у нас у Беларусі", - сказаў Галоўчанка.

Ён падзякаваў губернатару за ўвагу і цікавасць, якія праяўляюцца ў адносінах з Беларуссю. Прэм’ер нагадаў, што многія пытанні супрацоўніцтва сёння ўзнімаліся і ў ходзе сустрэчы з прэзідэнтам, і ў час пасяджэння Савета па дзелавому супрацоўніцтву.

"Але нейкія рэчы я хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць – як кажуць, кашу маслам не сапсуеш", - звярнуў увагу прэм’ер.

Тавараабарот – расце

Галоўны паказчык эканамічнага ўзаемадзеяння – тавараабарот – расце чацвёрты год запар, канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.

"Сёння агучана новая планка (1 млрд долараў), і яна цалкам дасягальная пры той арганізацыі работы, якая мае месца зараз", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Безумоўным драйверам росту з’яўляецца галіна прамысловасці і вытворчай кааперацыі. Мінск і Екацярынбург рэалізуюць некалькі буйных праектаў, сярод якіх сумеснае прадпрыемства "БелАЗа" і "Пневмостроймашины", супрацоўніцтва ў авіяцыйнай сферы (вытворчасць самалёта "Асвей"), ліфтавае абсталяванне і многае іншае.

"Растуць і пастаўкі тэхнікі ў Свярдлоўскую вобласць. Уся лінейка – кар’ерныя самазвалы, грузавыя аўтамабілі, трактары, камбайны. Ёсць яшчэ перспектывы па пасажырскім транспарце", - падкрэсліў прэм’ер-міністр.

"Иннопрому" быць

Паводле яго слоў, паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Падпісана і рэалізуецца восем пабрацімскіх дагавораў, у прапрацоўцы яшчэ тры.

Падчас перагавораў ва ўрадзе Раман Галоўчанка пацвердзіў планы Беларусі на ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе "Иннопром", якая традыцыйна праходзіць у Екацярынбургу летам.

"Будзем удзячны за садзейнічанне ў вырашэнні шэрага арганізацыйных пытанняў, якія ў нас узнікаюць. Ну і, вядома, чакаем вас у Беларусі ў канцы верасня на выставе ўжо беларускага "Иннопром", - сказаў на заканчэнне ён.

Мінск, 24 лютага 2025
Sputnik
 
Дата публикации:24.02.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:27
 
Ключевые слова:
Промышленная кооперация Сотрудничество Россия Екатеринбург Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме