https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка пра санкцыі: Усе думалі, што мы ўжо рухнем праз год, але жывыя-здаровыя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Уладзімірам Пуціным у Крамлі адзначыў паспяховае процістаянне краін санкцыйнаму націску.
«Паміж намі, я знайшоў на парадак менш праблем, чым праблем, якія існуюць глабальна і нават у нашым рэгіёне. Мы ў гэтым плане паспяхова працуем. Вядома, ёсць пэўныя пытанні. Я думаю, мы іх закранём у больш шырокім складзе, калі спецыялісты будуць. Але мы ведаем гэтыя пытанні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Хацелася б, можа, каб мы хутчэй тут рухаліся. Але не заўсёды гэта атрымліваецца. І не толькі таму і не столькі гэта залежыць ад нас з вамі. Гэта залежыць і ад знешніх акалічнасцей. Мы гэта добра разумеем. Усё, за што мы бяромся, мы вырашаем грунтоўна. Як, напрыклад, імпартазамяшчэнне, процістаянне гэтым санкцыям. Усе думалі, што мы ўжо рухнем праз год. Але жывыя-здаровыя. Я ўпэўнены, што мы будзем жыць. Нам трэба крыху больш часу. І, магчыма, больш настойлівасці. Але нам гэтага не пазычаць, у нас гэта ў крыві», — упэўнены беларускі лідар.

Звязда, 13 сакавіка 2025
 
Дата публикации:13.03.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:37
 
Ключевые слова:
Санкции Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме